У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Свірыдаў.
Алег Васілевіч Свіры́даў (руск.: Олег Васильевич Свиридов; нар. 18 сакавіка 1951) — вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1994).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Варон-Лазоўка (Хлевенскі раён Ліпецкай вобласці Расіі). У 1972 годзе скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1980 годзе. З 1974 года працуе ў Інстытуце біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2000 годзе ўзначаліў лабараторыю хіміі бялковых гармонаў.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па даследаванні фізіка-хімічных уласцівасцей і біялагічных функцый гармоназвязваючых глікапратэінаў плазмы крыві і тканак чалавека, распрацоўцы імунадыягнастычных сродкаў і гарманальных лекавых прэпаратаў. Аўтар шэрагу патэнтаў.
Сфрод апублікаванага:
- О природе стероидсвязывающего центра транскортина человека (разам з А. А. Ахрэмам і А. А. Стральчонкам) // Доклады АН СССР. 1978. — Т. 242. № 5.
- Изучение специфического связывания стероидных гормонов и их структурных аналогов транскортином человека: дисс. … канд. хим. наук: 02.00.10: защищена 28.03.1980 / Свиридов Олег Васильевич. — Мн., 1980.
- Метод прямого конкурентного иммуноферментного анализа для определения охратоксина А в кормах и пищевых продуктах / И. И. Вашкевич [и др.] // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. хім. навук. — 2019. — Т. 55, № 1. — С. 69—78.
Узнагароды
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1988 года.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі