У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Карпенка.
Акім Паўлавіч Карпенка (1915—1974) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 год).
Біяграфія
Акім Карпенка нарадзіўся 4 (па новаму стылю — 17 верасня 1915 у вёсцы Лоеў (цяпер — гарадскі пасёлак у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў токарам у судамеханічнай школе. У 1933 годзе Карпенка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1936 годзе ён скончыў 5-ю Ленінградскую ваенную школу авіятэхнікаў па ўзбраенню, у 1940 годзе — Чкалаўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў і Кіравабадскія курсы штурманаў звенняў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Акім Карпенка быў штурманам (руск.) (бел. эскадрыллі 5-га гвардзейскага авіяпалка, 50-й авіядывізіі 6-га авіякорпуса (руск.) (бел. АДД СССР (руск.) (бел.. Да таго часу ён здзейсніў 266 баявых вылятаў на штурмоўку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы ворга, яго ваенных аб'ектаў, прычыніўшы яму вялікую шкоду[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 сакавіка 1944 года за «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёр Акім Карпенка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3284[1].
Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годзе Карпенка скончыў Вышэйшыя курсы удасканальвання афіцэрскага саставу. У 1954 годзе у званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў у горадзе Бендэр, потым у Ціраспале, працаваў на заводзе, потым — на пасажырскіх цеплаходах. Памер 10 верасня 1974 года, пахаваны на старых могілках горада Бендэр[1]. Перапахаваны 20 жніўня 2011 года на Мемарыяле «Пантэон Славы»[2].
Быў таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў[1].
Жонка Акіма Карпенкі — Герой Савецкага Саюза Еўдакія Нікуліна (руск.) (бел.[1]
На Алеі герояў-землякоў у гарадскім пасёлку Лоеў А. П. Карпенка ўсталяваны помнік[1].
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)