Установа была заснавана ў 1946 годзе, працягваючы традыцыі Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва. Першы копус вучэльні знаходзіўся ў Лодзі. У 1949 годзе навучальная ўстанова была пераведзена ў Варшаву. З 1955 года сядзіба акадэміі знаходзіцца ў будынку XVIII стагоддзя Collegium Nobilium на вуліцы Мядовай. У 1955 годзе ўстанове было прысвоена імя Аляксандра Зельвяровіча, а праз сем гадоў яна атрымала статус акадэмічнай вышэйшай навучальнай установы. Пасля пераезду ў 1949 годзе з Лодзі ў Варшаву рэктарам акадэміі стаў Ян Крэчмар, які займаў гэтую пасаду да 1967 года. У 1970-1981 гадах рэктарам школы быў Тадэвуш Ламніцкі. Функцыі рэктара таксама выконвалі Анджэй Лапіцкі і Ян Энглерт. На працягу іх кадэнцый была адноўлена былая сцэна канвінкта піяраў, якая атрымала назву ТЭАТР Collegium Nobilium. У цяперашні час тут ставяцца дыпломныя спектаклі акцёрскага аддзялення.