Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан з Аўстраліі, які саступаў Хігінсану ў вырашальным матчы з лікам 6:8, аднак здолеў выйграць тры фрэймы запар і здабыць перамогу на турніры. На сваім шляху да тытула 25-гадовы аўстраліец перайграў Майкла Холта (5:2), лідара сусветнага рэйтынгуСтывена Хендры (5:3), Роні О’Салівана ў чвэрцьфінале (5:4), Стыва Дэвіса ў паўфінальным матчы (6:3) і Эндру Хігінсана ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, Робертсан выйграў свой трэці прафесійны і другі рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі рэйтынгавы турнір у сезоне (пасля перамогі на Гран-пры восенню 2006 года).
Прызавыя грошы
Прызавы фонд застаўся амаль на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £225,500. Першы прыз спаборніцтва таксама не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £35,000.
Дасягненне
Прызавыя
Пераможца
£35,000
Фіналіст
£17,500
Паўфіналісты
£8,750
Чвэрцьфіналісты
£6,500
1/8 фіналу
£4,275
1/16 фіналу
£2,750
1/24 фіналу
£1,725
1/32 фіналу
£1,325
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Агульны прызавы фонд
£225,500
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі
£20,000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раўнда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.