У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Абруб.
Вёска
Абруб
Абруб на карце Беларусі ±
|
Абру́б[1] (трансліт.: Abrub, руск.: Обруб) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета[2].
Славутасці
Валун-следавік размешчаны на поўдзень ад вёскі, за 100 м ад лесу, мае наступныя памеры: даўжыня — 1,5 м; дыяметр — 1,35 м; вышыня — 0,6-1,1 м, а форму — няправільнай прызмы. Большая частка каменя прадстаўлена шэрым буйназярністым гранітам з уключэннямі ксеналітаў гнейсаподобных парод. Палявыя шпаты шэрага колеру прысутнічаюць у выглядзе таблічак памерам ад 1×1 см да 1,5×2 см, памеры зерняў белага кварца вар’іруюцца ад 0,5 да 1 см. Паўднёва-заходні бок валуна прадстаўлены брудна-ружовым сярэднезярністым гранітам з утрыманнем палявых шпатаў таблічак памерам да 1×1,5 см. Паверхня моцна згладжаная, пакрыта мохам і лішайнікамі. Маецца невялікае паглыбленне («след») даўжынёй да 10 см, шырынёй 5 см, глыбінёй 1 см. Гэты валун-следавік ушанаваны мясцовымі жыхарамі, уваходзіць у комплекс культавых рэлігійных аб’ектаў (капліца, студня), які з’яўляецца месцам паломніцтва[3].
Галерэя
-
Жыхар Абруба Андрэй Данілавіч Сідаровіч (1880—1958).
-
Вясельнае фота жыхароў Абруба Аляксея Нічыпаравіча Папко (1924—1989) і Вольгі Дзям’янаўны Салапура (1924—1987) у маі 1942 года.
-
Дзеці на вуліцы Абруба, канец 1950-х гадоў.
-
Жыхарка Абруба Вольга Пятроўна Сідаровіч (1884—1972), па нараджэнні Шырынская, паходзіла з Ялавой.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|