У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Хавін.
Ісак Барысавіч Хавін (руск.: Хавин Исаак Борисович; 8 сакавіка 1885, Гомель — 1988, Масква) — савецкі вучоны ў галіне эндакрыналогіі. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1937). Адным з першых у СССР пачаў даследаваць праблему атлусцення.
Біяграфія
Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1911) і медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1916). У 1916-30 працаваў інфекцыяністам і тэрапеўтам ў Гомелі. У 1930-84 ст. навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара, навуковы кансультант Усесаюзнага ін-та эндакрыналогіі (пазней — Інстытут эксперыментальнай эндакрыналогіі і хіміі гармонаў АМН СССР).
Навуковыя працы
- «Эндогенное истощение и его лечение». М., 1940;
- «Болезни щитовидной железы». М., 1969 (сааўт.);
- «Акромегалия и обмен веществ». Кишинев, 1970;
- «Основные эндокринные заболевания и их лечение». Ташкент, 1975 (сааўт.)
Зноскі
Спасылкі