Іозеф фон Айхендорф (10 сакавіка 1788 — 26 лістапада 1857) — нямецкі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў замку Лубавіц (Верхняя Сілезія) у шляхетнай сям’і. У дзяцінстве атрымаў хатнюю адукацыю; у 1801 годзе паступіў у каталіцкую гімназію у Брэслаў (цяпер Уроцлаў, Польшча), а ў 1805 годзе пачаў вывучаць правазнаўства ва ўніверсітэце г. Гале. З уварваннем напалеонаўскіх войскаў універсітэт у 1806 годзе быў зачынены; два гады Айхендорф правёў ў Гейдэльбергу, дзе зблізіўся з Клеменсам Брэнтана і іншымі прадстаўнікамі рамантызму. Правучыўшыся наступныя два гады ў Берліне і Ене, Айхендорф ў 1813 годзе ўступіў у добраахвотніцкі атрад «стралкоў Лютцаа», дзе і служыў да канца вайны з Напалеонам у 1815 годзе. Пасля жаніцьбы ў 1816 годзе служыў чыноўнікам у Берліне, Брэслаў, Данцыгу і Кёнігсбергу. У 1844 годзе выйшаў на пенсію і да самай смерці жыў у Нейсэ (Сілезія).
Беларускія пераклады
На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Алег Лойка, Уладзімір Папковіч[5].
Зноскі
Іозеф фон Айхендорф — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|