У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гусева.
Іна Сяргееўна Гу́сева (нар. 12 лютага 1930, г. Фергана, Узбекістан) — беларускі вучоны ў галіне антрапалогіі і генетыкі. Доктар біялагічных навук (1982), прафесар (1983)[1].
Біялогія
Скончыла ў 1951 годзе Ферганскі настаўніцкі інстытут, у 1959 годзе Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт у Ташкенце. У 1973—1987 гадах у Мінскім медыцынскім інстытуце. Навуковыя працы па дэрматагліфіцы, эвалюцыі аддзела твару чэрапа чалавека ў антрапа- і расагенезе, эвалюцыйным і канстытуцыянальным аспектах адаптыўнай нормы папуляцыі[1].
Творы
- Морфогенез и генетика гребешковой кожи человека. Мн., 1986;
- Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з А. І. Мікулічам);
- Ён і яна: Эцюды па генетыцы і эвалюцыі полу. Мн., 1995 (разам з А. І. Мікулічам).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі