Імір (англ.: Ymir) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем прабацькі ётунаў з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XIX[1].
Гісторыя адкрыцця
Імір быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 7 жніўня 2000 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 25 кастрычніка 2000. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2000 S 1[4].
Уласная назва была прысвоена 8 жніўня 2003 г[5].
Характарыстыкі
Сярод спадарожнікаў Сатурна з перыядам абарачэння больш за 3 зямных гадоў Імір з'яўляецца найбуйнейшым. Ён мае памер 18 км у дыяметры і здзяйсняе адзін абарот па арбіце за 3,6 зямных гадоў[6].
Крыніцы