Пандора (спадарожнік)

Пандора
спадарожнік Сатурна
Першаадкрывальнік Вояджэр-1
Дата адкрыцця кастрычнік 1980
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 141 700 км
Эксцэнтрысітэт 0,0042
Фізічныя характарыстыкі
Маса 140 ± 20 exagram[1]
Атмасфера няма

Пандора (ад стар.-грэч.: Πανδώρα) — натуральны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн XVII.

Адкрыццё

Быў знойдзены ў кастрычніку 1980 года астраномам Сцюартам Колінзам на фотаздымках, атрыманых з аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Вояджэр-1». Першапачаткова прысвоена часовае абазначэнне S/1980 S 26, а ў 1985 годзе афіцыйна названы ў гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Пандоры.

Арбіта

Пандора здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна на адлегласці ў сярэднім 141700 км за 15 гадзін і 5 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,0042 і размешчана акурат на экватары планеты. Як спадарожнік-«пастух» сваёй гравітацыяй аказвае ўплыў на кольца F Сатурна.

Фізічныя характарыстыкі

Пандора мае няправільную, выцягнутую форму, памерам прыкладна 110 × 88 × 62 км. На паверхні спадарожніка размешчаны як мінімум два ўдарныя кратары дыяметрам да 30 км. Пры вельмі нізкай шчыльнасці 0,6 г/см³ і высокім альбеда 0,6, Пандора, верагодна, з’яўляецца ледзяным целам. Зорная велічыня складае 16,3 m.

Крыніцы

  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.