Пасля паражэння Рэвалюцыі 1848—1849 у Венгрыі знаходзіўся ў 1852-53 гадах у турэмным зняволенні. У 1860 годзе быў выбраны дэпутатам у венгерскі Сейм.
Творчасць
У 1840 годзе выдаў лірычны зборнік «Lantvirágok» (1840), за якім рушыў услед цэлы шэраг лірычных вершаў і крытычных эцюдаў, пародыя ў вершах «Цывілізатар» (венг.: A civilizátor; 1859) і драмы «Jo nev es ereny», «Commodus», «Mária királynő» (1840—1855), «Csák végnapjai» (1843—1861), «Férfi és nő» (1843). У 1860 годзе скончыў працу над «Чалавечай трагедыяй»[7] («Трагедыя чалавека»), сваім лепшым творам.
«Трагедыя чалавека» — алегарычнаядрама ў вершах пра сэнс чалавечага быцця, напісаная пад уплывам трагедыі «Фаўст» І. В. Гётэ і паэмы «Страчаны рай» Дж. Мільтана. Дух пазнання і сумневу Люцыпар, пагружаючы выгнаных з рая Адама і Еву ў гіпнатычны сон, праводзіць іх па розных этапах гісторыі, каб пераканаць у бессэнсоўнасці жыцця і барацьбы; аднак фінал п’есы носіць аптымістычны характар. У рэдагаванні і публікацыі «Трагедыі чалавека» вялікую ролю адыграў Я. Арань.
У сувязі з гэтым творам напісаны трагедыя «Майсей» (Mózes, 1860—1861) і гумарыстычны ўрывак «Tündérálom» (1864).