Ілья Перцавіч Ашаровіч |
Дата нараджэння |
1879 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
29 лістапада 1938(1938-11-29) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці |
журналіст |
Ілья Ашаровіч (1879, Панявеж, Ковенская губерня, цяпер Панявежыс, Літва — 29 лістапада 1938, Мінск, НКУС) — беларускі рэдактар, гісторык, палітычны дзеяч.
Біяграфія
Уваходзіў у яўрэйскія партыі Паалей Цыён (1902—1904), Бунд (1904—1919). З 1919 г. у УКП(б). У гады грамадзянскай вайны быў на падпольнай рабоце ў Вільні, Гродне, Беластоку. З 1921 г. у Мінску рэдагаваў газеты на ідыш «Штэрн» і «Вэкер». Член Камісіі па нацыянальнай палітыцы ў БССР. Уваходзіў у Праўленне беларускага філіяла Таварыства гісторыкаў-марксістаў. Даследаваў гісторыю рэвалюцыйнага руху яўрэйскіх рабочых арганізацый, выступаў супраць канцэпцыі «двухкарэннасці» — узнікнення КП(б)Б з арганізацый РСДРП і Бунда. Арыштаваны 29 кастрычніка 1937 г. 29 лістапада 1938 г. расстраляны.
Рэабілітаваны ў 1957 г.
Зноскі
Літаратура