Ілья Майсеевіч Падбярэзін (нар. 24 снежня 1902, г. Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні, Расія — 1990, Рыга) — савецкі военачальнік, палкоўнік (1942).
Біяграфія
Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзе і Генеральнага штаба.
Удзельнік Грамадзянскай вайны. Быў ад’ютантам камандзіра палка, затым скончыў кароткатэрміновыя курсы камандзіраў у Кіеве і служыў да канца Грамадзянскай вайны. У 1933 годзе закончыў акадэмію імя Фрунзе.
У гады Вялікай Айчыннай ваяваў на розных франтах. У ліпені 1944 года ў складзе 692-га стралковага палка ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына (полк атрымаў ганаровае найменне Кобрынскага).
З 1963 года ў адстаўцы.
Узнагароды
За ўмелае кіраўніцтва ў баі і праяўленую ініцыятыву і мужнасць за вызваленне г. Рыгі ўзнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трымя ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Кутузава і больш за дзесяць медалёў.
Ганаровы грамадзянін г. Кобрына, звання ўдастоены ў 1974 годзе (рашэнне выканкама Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў № 104 ад 14.06.1974).
Зноскі