У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Смялоўскі.
Ігар Смялоўскі (польск.: Igor Śmiałowski; 20 чэрвеня 1917 — 16 чэрвеня 2006) — польскі акцёр тэатра, радыё і тэлебачання. Аўтар успамінаў і зборнікаў тэатральных анекдотаў.
Біяграфія
Ігар Смялоўскі нарадзіўся ў Маскве. Акцёрскую адукацыю атрымаў у акцёрскай школе ў Вільні, якую скончыў у 1940 годзе і ў лютым гэтага года ён дэбютаваў на сцэне кабарэ ў Вільні. Акцёр тэатраў у розных гарадах (Вільня, Беласток, Кракаў, Катавіцы, Лодзь, Варшава). Выступаў у спектаклях «тэатра тэлебачання» ў 1957—1999 гадах і «тэатра Польскага радыё». Памёр у Варшаве. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.
Зноскі