Ігар Мікалаевіч Асінскі |
Род дзейнасці |
журналіст |
Дата нараджэння |
6 мая 1949(1949-05-06)[1] (75 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Асінскі.
Ігар Мікалаевіч Асінскі (нар. 6 мая 1949, в. Заессе, Чашніцкі раён) — беларускі журналіст. Кандыдат гістарычных навук.
Біяграфія
Нарадзіўся 6 мая 1949 года ў в. Заессе Чашніцкага раёна ў сям’і настаўнікаў.
У 1971 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет «Мінская праўда», «Советская Белоруссия», асабістым карэспандэнтам АПН у БССР, галоўным рэдактарам БелТА, карэспандэнтам ТАСС у Германіі.
З 1995 года — рэдактар газеты «Белоруссия».
Навуковая дзейнасць
Аўтар 10 манаграфій і публіцыстычных кніг, у тым ліку па праблемах германістыкі, сцэнарыя фільма «Его закрыли в шар земной», які быў удастоены ў 1989 годзе прэміі прафсаюзаў Беларусі.
Напісаў кнігу «Рыцари истины» — пра філосафаў старажытнай Грэцыі.
Зноскі
Літаратура
- Асінскі Ігар Мікалаевіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.]; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларуская навука, 1997. — С. 442—443.
Спасылкі