Іван Піліпавіч Супрунчык (нар. 23 кастрычніка 1942, в. Цераблічы, Давыд-Гарадоцкі раён, Пінская вобласць, цяпер Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі скульптар, разьбар па дрэве, мастак. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, член Беларускага саюзаў майстроў народнай творчасці[1].
З 1969 года бібліятэкар Цераблічскай сельскай бібліятэкі. Скончыў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум (1980). Са снежня 2007 года — малодшы навуковы супрацоўнік народнага музея этнаграфіі ў Цераблічах. Дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры ў вёсцы Цераблічы Столінскага раёна.[1]
Аўтар шматлікіх драўляных скульптур, размешчаных у т.л. у розных месцах Столінскага раёна.
- Народны майстар Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2001).
- Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна (2009) «за вялікі асабісты ўнёсак у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны».
- Лаўрэат Міжнароднага фестываля «Славянскі Базар» (тройчы).
Зноскі
Спасылкі