Іаганес Вільгельм Енсен нарадзіўся 20 студзеня 1873 ў г. Фарсе ў паўночнай частцы Ютландскага паўвострава, у сям'і ветэрынарнага ўрача, збіральніка народнага фальклору, які таксама займаўся антрапалогіяй і гісторыяй. Любоў да кніг бацька прышчапіў дзецям змалку: з адзінаццаці чацвёра сталі пісьменнікамі.
У 1944 годзе становіцца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры «За рэдкую сілу і багацце паэтычнага ўяўлення ў спалучэнні з інтэлектуальнай дапытлівасцю і самабытнасцю творчага стылю».
↑Напісанне імя і прозвішча Іаганес Вільгельм Енсен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.391.
↑І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).