X павільён Варшаўскай цытадэлі паўстаў у 1828 годзе ў рамках разбудовы кашараў з прызначэннем пад магазін абмундзіравання. Ад 5 ліпеня 1833 распачатае прыстасаванне памяшканняў пад вязніцы. Тут дзейнічаў галоўны следчы ізалятар для палітычных вязняў, некалькі сотняў з якіх тут былі забіты, тысячы высланыя на катаргу або ў Сібір. З 1834 тут дзейнічала Сталая ваенна-следчая камісія пры галоўнакамандуючым дзейнай арміі і начальніку Царства Польскага, якая з'яўлялася цэнтральным следчым органам па палітычных злачынствах у Царстве Польскім[1].