Джозеф Конрад (польск.: Teodor Józef Konrad Korzeniowski; англ.: Joseph Conrad, 3 снежня 1857, Бярдзічаў, Кіеўская губерня, Расійская імперыя — 3 жніўня 1924, Бішапсборн, Англія) — брытанскі пісьменнік і публіцыст польскага паходжання, які стаў брытанскім грамадзянінам у 1886 годзе.
Творчасць
Джозеф Конрад лічыцца адным з найбуйнейшых англамоўных навелістаў[10], хоць ён не размаўляў вольна на англійскай мове да свайго дваццацігоддзя. У будучым гаварыў з заўважным польскім акцэнтам. Пісаў аповесці і навелы, дзеянне большасці з якіх адбываецца на моры альбо ў далёкіх портах, што адлюстроўвае выпрабаванне чалавечага духу патрэбамі абавязку і гонару.
Конрад быў майстрам празаічнай стылістыкі, прыўнёс выразна неанглійскую трагічную адчувальнасць у англійскую літаратуру[11]. Тым часам, як некалькі яго твораў маюць у сабе адценне рамантызму, яго разглядаюць як папярэдніка літаратуры мадэрнізму. Яго апавядальны стыль і персанажы-антаганісты паўплывалі на шматлікіх аўтараў.
Бібліяграфія
Год
|
Тып
|
Беларуская назва
|
Арыгінальная назва
|
1895
|
раман
|
Капрыз Олмэйра
|
Almayer’s Folly
|
1896
|
раман
|
Выгнаннік
|
An Outcast of the Islands
|
1897
|
раман
|
Негр з «Нарцысу»
|
The Nigger of the «Narcissus»
|
1897
|
апавяданне
|
Аванпост прагрэсу
|
An Outpost of Progress
|
1898
|
аповесць
|
Юнацтва
|
Youth: a Narrative
|
1899
|
аповесць
|
Сэрца цемры
|
Heart of Darkness
|
1900
|
раман
|
Лорд Джым
|
Lord Jim
|
1901
|
аповесць
|
Эмі Фостэр
|
Amy Foster
|
1902
|
аповесць
|
Канец рабства
|
The End of the Tether
|
1902
|
аповесць
|
Тайфун
|
Typhoon
|
1903
|
аповесць
|
Фальк
|
Falk
|
1903
|
раман
|
Рамантычныя прыгоды Джона Кемпа
|
Romance
|
1904
|
раман
|
Настрома
|
Nostromo
|
1906
|
раман
|
Тайны агент
|
The Secret Agent
|
1908
|
аповесць
|
Дуэль
|
The Duel: A Military Story
|
1911
|
аповесць
|
Камісіянер Джекабус
|
A Smile of Fortune
|
1911
|
раман
|
На погляд Захаду
|
Under Western Eyes
|
1912
|
раман
|
Выпадак
|
Chance
|
1912
|
аповесць
|
Фрейя Сямі Выспаў
|
Freya of the Seven Isles
|
1915
|
раман
|
Перамога
|
Victory
|
1917
|
аповесць
|
Ценявая рыса
|
The Shadow-Line
|
1919
|
раман
|
На водмелях
|
The Rescue: A Romance of the Shallows
|
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|