PostgreSQL (постгрэс-кью-эл ), таксама вядомая як Postgres [ 7] — свабодная рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам. Першапачаткова была названа POSTGRES, адсылаючы да яе паходжання ад базы даных Ingres, распрацаванай у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі . У 1996 годзе праект быў перайменаваны ў PostgreSQL, каб адлюстраваць падтрымку SQL . У 2007 годзе каманда распрацоўшчыкаў вырашыла выкарыстоўваць разам назву PostgreSQL і псеўданім Postgres.
PostgreSQL рэалізуе транзакцыі, якія адпавядаюць прынцыпам ACID, трыгеры, знешнія ключы і захаваныя працэдуры. Яна прызначана для падтрымкі высокіх нагрузак, можа выкарыстоўвацца на асобных машынах, у сховішчах даных або ў вэб-сэрвісах з вялікай колькасцю адначасовых карыстальнікаў.
Платформы
PostgreSQL мае версіі для наступных аперацыйных сістэм: Linux (усе апошнія дыстрыбутывы), macOS версіі 10.12 і навей, Windows , FreeBSD , OpenBSD ,[ 8] NetBSD , а таксама неафіцыйна Solaris ,[ 9] AIX і HP-UX.[ 10] Таксама працуе ў большасці сучасных Unix-падобных сістэм .
Вядомыя карыстальнікі
Сярод вядомых арганізацый і прадуктаў, якія выкарыстоўваюць PostgreSQL у якасці асноўнай базы даных, наступныя прыклады:
Microsoft выкарыстоўвае PostgreSQL для панэлі аналітыкі «Release Quality View» (RQV) у петабайтным маштабе, якая адсочвае якасць абнаўленняў Windows
У 2009 годзе вэб-сайт сацыяльнай сеткі Myspace выкарыстаў базу даных кампаніі Aster Data Systems, якая была пабудавана на немадыфікаванай PostgreSQL.
OpenStreetMap , сумесны праект па стварэнні свабоднай карты свету.
BASF , гандлёвая платформа для аграбізнесу.
Вэб-сайт сацыяльных навін Reddit .
Skype VoIP [ 11]
Sun xVM, набор для віртуалізацыі і аўтаматызацыі цэнтра апрацоўкі даных ад Sun .
MusicBrainz , адкрытая музычная онлайн-энцыклапедыя.
Міжнародная касмічная станцыя — для збору тэлеметрычных даных на арбіце і перадачы іх на зямлю.
Instagram , мабільны сэрвіс для абмену фатаграфіямі.
Disqus, онлайн-сэрвіс абмеркавання і каментавання.
TripAdvisor, вэб-сайт з турыстычнай інфармацыяй, які ў асноўным ствараецца карыстальнікамі.
Яндэкс , расійская інтэрнэт-кампанія перавяла свой паштовы сэрвіс з Oracle на Postgres.[ 12]
Amazon Redshift, частка AWS, заснавана на мадыфікацыях Postgres ад ParAccel.
FlightAware, вэб-сайт для адсочвання палётаў.[ 13]
The Guardian перайшоў з MongoDB на PostgreSQL у 2018 годзе [ 14]
Гл. таксама
Зноскі
↑ https://www.postgresql.org/docs/current/history.html
↑ http://www.journaldunet.com/developpeur/itws/itw-postgresql-marcgfournier.shtml
↑ а б PostgreSQL 17.6, 16.10, 15.14, 14.19, 13.22, and 18 Beta 3 Released! — 2025.
↑ https://github.com/postgres/postgres
↑ The postgres Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 19 кастрычніка 2018.
↑ а б в г д е https://www.postgresql.org/download/
↑ FAQ: What is PostgreSQL? How is it pronounced? What is Postgres? (нявызн.) . PostgreSQL Wiki . PostgreSQL community. Праверана October 2, 2021.
↑ postgresql-client-10.5p1 – PostgreSQL RDBMS (client) (нявызн.) . OpenBSD ports (4 кастрычніка 2018). Праверана October 10, 2018.
↑ Installing and Configuring PostgreSQL - Oracle Solaris Cluster Data Service for PostgreSQL Guide (нявызн.) . docs.oracle.com . Праверана 4 лютага 2023.
↑ HP-UX Porting and Archive Centre | postgresql-12.4 (нявызн.) . hpux.connect.org.uk . Праверана 4 лютага 2023.
↑ Pihlak . PostgreSQL @Skype (нявызн.) . wiki.postgresql.org . Праверана January 16, 2019.
↑ Yandex.Mail's successful migration from Oracle to Postgres [pdf ] (нявызн.) . Hacker News: news.ycombinator.com . Праверана September 28, 2016.
↑ Open Source Software (нявызн.) . FlightAware . Праверана November 22, 2017.
↑ McMahon, Philip. "Digital Blog: Bye bye Mongo, Hello Postgres" . The Guardian .
Знешнія спасылкі
Канцэпцыі Аб’екты Ключы SQL СКБД Кампаненты