Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

IBM PCjr

IBM PCjr (IBM 4860)
Тып Хатні камп’ютар
Выпушчаны Лістапад 1983
Выпускаўся па Сакавік 1985
Працэсар i8088
Памяць АЗП 64-736 КБ, ПЗП 24 КБ
Прылады захоўвання даных Магнітафон, дыскавод 5.25“
АС IBM PC-DOS 2.1, MS-DOS

IBM PCjr (PC junior, IBM 4860) — сямейства персанальных камп’ютараў карпарацыі IBM, першая спроба кампаніі выйсці на рынак хатніх камп’ютараў. У сувязі з некаторымі канструктыўнымі недахопамі, няпоўнай сумяшчальнасцю з IBM PC і памылкамі ў маркетынгавай палітыцы, мадэль не мела камерцыйнага поспеху. Журнал PC World унёс IBM PCjr у «спіс 25 горшых тэхнічных прадуктаў усіх часоў».[1] Камп’ютар быў анансаваны 1 лістапада 1983 года, а ў сакавіку 1985 года вытворчасць была спынена.

Тэхнічныя характарыстыкі

PCjr вырабляўся ў двух варыянтах: мадэль 4860-004 з 64 КБ АЗП, коштам $669 і 4860-067 з АЗП 128 КБ і дыскаводам 5,25“, коштам $1269.

  • Працэсар: Intel 8088 з тактавай частатой 4,77 МГц.
  • Памяць: АЗП 64-128 КБ на мацярынскай плаце, пашыральнай да 640—736 КБ з дапамогай модуля памяці. ПЗП 24 КБ з BIOS і касетным Бэйсікам.
  • Відэа: Motorola 6845, «CGA Plus». Гэты чып таксама афіцыйна зваўся VGA (Video Gate Array), не варта блытаць з Video Graphics Adapter ці Array. Пад відэапамяць выкарыстоўвалася ад 2 КБ да 96 КБ сістэмнай памяці.
    • Тэкставыя рэжымы: 40×25, 80×25, 16 колераў.
    • Графічныя рэжымы: 320×200×4, 640×200×2, 160×100×16, 160×200×16, 320×200×16, 640×200×4.
  • Гук: музычны сапрацэсар Texas Instruments SN76496; 3 галасы, 16 узроўняў гучнасці, генератар белага шуму.
  • Знешнія запамінальныя прылады: бытавы касетны магнітафон, апцыянальна дыскавод 5,25".
  • Парты уводу-вываду: касетны магнітафон, светлавое пяро, 2 джойстыкі, RGB манітор, кампазітнае відэа, TV, аўдыё, клавіятура, Centronics (апцыянальна), RS232, 2 слоты для картрыджаў.
  • Клавіятура: інфрачырвоная, гумавая, 62 клавішы. Ёсць магчымасць далучэння стандартнай клавіятуры.

Фірма Tandy вырабляла клон PCjr — Tandy 1000. IBM вярнулася на рынак хатніх камп’ютараў у 1990 годзе, з больш паспяховай серыяй IBM PS/1.

Зноскі

Спасылкі

Kembali kehalaman sebelumnya