FreeDOS
FreeDOS — гэта аперацыйная сістэма, сумяшчальная з MS-DOS. FreeDOS распаўсюджваецца на ўмовах GNU General Public License, уключае ў сябе некалькі праграм пад іншымі свабоднымі і несвабоднымі ліцэнзіямі.[2] Праект быў распачаты ў 1994 годзе; версія 1.0 выйшла ў свет 3 верасня 2006 года. Акрамя таго, у межах праекта FreeDOS распрацавана замена каманднаму інтэрпрэтатару MS-DOS (COMMAND.COM). Новы інтэрпрэтатар атрымаў назву FreeCOM. Кампаніі Dell[3], HP[4] і Lenovo вырабляюць і пастаўляюць персанальныя камп’ютары з прадусталяванай аперацыйнай сістэмай FreeDOS, гэта зніжае агульны кошт камп’ютара (у параўнанні з прадусталяванай АС Windows). Таксама FreeDOS усталёўваецца на ноўтбукі Asus і Samsung[5]. Дзякуючы DOS/32 (развіццё DOS/4GW) і Open Watcom (развіццё Watcom), FreeDOS прапануе лёгкае рашэнне для прамысловых камп'ютараў з архітэктурай PC. Гісторыя версій
КамплектацыяДыстрыбутыў FreeDOS уключае ў сябе вялікую колькасць бясплатных праграм — як напісаных спецыяльна для DOS, так і партаваных з уніксападобных сістэм з дапамогай DJGPP: утыліты, браўзеры (Lynx, Arachne), тэкставыя рэдактары (edlin, edit, vim, emacs), некалькі гульняў (у тым ліку FreeDoom), графічная сістэма GEM і інш. Зноскі
Спасылкі
|