Electric Light Orchestra (скарочана ELO) — брытанскі рок-гурт з Бірмінгема, створаны Джэфам Лінам і Роем Вудам у 1970 годзе. Гурт была вельмі папулярны ў 1970-я — 1980-я гады, у перыяд з 1971 па 1986 год (асноўны перыяд актыўнасці) выпусціў 13 студыйных альбомаў.
ELO (супольны праект Роя Вуда і Джэфа Ліна) быў сфармаваны, каб задаволіць гарачае жаданне пісаць «класічную» поп-музыку. Гурт эксперыментаваў у розных музычных кірунках: ад прагрэсіўнага рока да поп-музыкі. Ад пачатку дзейнасці групы Джэф Лін вырашаў усе арганізацыйныя пытанні, напісаў усе арыгінальныя кампазіцыі групы і прадзюсіраваў кожны альбом. Да сярэдзіны 1970-х ELO стаў адным з самых прадаваных музычных гуртаў. З 1972 па 1986 год ELO спалучалі працу ў Вялікабрытаніі і ЗША.
Гурт праіснаваў да 1986 года, пасля чаго Джэф Лін распусціў яго, узнавіўшы ў абноўленым складзе ў 2001 годзе для запісу апошняга на дадзены момант студыйнага альбома. Найболей вядомымі кампазіцыямі групы лічацца: «Ticket To The Moon», «Don’t Bring Me Down», «Calling America», «Hold On Tight», «Last Train To London»[3].
Зноскі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|