E@I (эспер.: Edukado@Interretoбел.: Адукацыя@Інтэрнэт) — палітычна нейтральная, моладзевая грамадская арганізацыя, якая рэалізуе праекты, накіраваныя на дапамогу эсперантамоўным выкарыстоўваць інтэрнэт для сусветнага супрацоўніцтва, інфармавання аб эсперанта і навучання яму.
Назва
Літара «E» азначае, што арганізацыя займаецца адукацыяй (Edukado). У больш шырокім сэнсе таксама маюцца на ўвазе эфектыўнасць (Efikeco), эсперанта(Esperanto), развіццё (Evoluo), Еўропа (Eŭropo).
Літара «I» указвае на тое, што арганізацыя функцыянуе пры дапамозе інтэрнэта. У больш шырокім сэнсе таксама маюцца на ўвазе: міжнацыянальная культура (Interkulturo), інфармацыя (Informo), ідэя (Ideo), натхненне (Inspiro). Знак «@» азначае сінэргетычны эфект гэтых двух канцэпцый.
Такім чынам, скарочаная назва E@I у першую чаргу тлумачыцца як Edukadi@Interreto (адукацыя ў інтэрнэце), але ў сувязі са шматзначнасцю літар E і I выкарыстоўваецца звычайна скарочаная назва — E@I.
Мэты
Мэты E@I заключаецца ў мірным і гарманічным свеце, грамадзяне якога лёгка і хутка могуць мець зносіны ў любой кропке планеты. Асноўныя мэты для гэтага[1]:
заахвочваць міжкультурную адукацыю і міжнароднае супрацоўніцтва і зносіны;
падтрымліваць вывучэнне і выкарыстанне моў і інтэрнэт-тэхналогій;
Ідэя стварэння E@I з’явілася ў лістападзе 1999 года. У красавіке наступнага года падчас першага семінара E@I яна была рэалізавана шляхам стварэння міжнароднай працоўнай групы.
II. Забаўляльны перыяд
Адбываюцца 2-і і 3-і семінары.
III. Працоўны перыяд (2002—2004)
Вялікая праца над рознымі праектамі у сеціве інтэрнэт, у тым ліку Lernu! Уключэнне E@I у TEJO у выглядзе спецыяльнага аддзела.