99-я Калінкавіцкая партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў маі 1943 года на базе атрада імя Варашылава, арганізаванага ў чэрвені 1942 года. Дзейнічала на тэрыторыі Калінкавіцкага, Васілевіцкага, Хойніцкага, Мазырскага, Капаткевіцкага, Акцябрскага раёнаў. Брыгада (604 партызаны) паатрадна 28 лістапада (атрады 2-і імя Катоўскага і 3-і імя Шчорса) і 20 снежня 1943 года (5-ы), 29 чэрвеня 1944 года (1-ы імя Варашылава) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Гісторыя
У чэрвені 1942 года партызаны ўзарвалі электрастанцыю ў Калінкавічах, у ліпені знішчылі на рэчцы Прыпяць параход і 2 баржы, у верасні — лесапілку і пеньказавод на станцыі Гарочычы. У кастрычніку спалілі 9 нямецкіх складоў у Мазырскім раёне. У ноч на 4 жніўня 1943 года на чыгуначным участку Гарочычы — Юшкі разбурылі каля 2 км чыгуначнага палатна. 23 жніўня 1943 года разам з партызанамі 101-й Даманавіцкай і Васілевіцкай імя П. К. Панамарэнкі брыгад разбілі нямецкі гарнізон у гаспадарцы «Ведрыч» (Ведрыцкі бой), вялі баі па знішчэнню гарнізонаў у вёсках Капцэвічы, Колкі Капаткевіцкага, вёсцы Каплічы Даманавіцкага раёнаў.
Склад
- 1-ы партызанскі атрад імя Варашылава;
- 2-і партызанскі атрад імя Катоўскага;
- 3-і партызанскі атрад імя Шчорса.
У ліпені 1943 года з 210-й Капаткевіцкай партызанскай брыгады быў перададзены атрад Я. Р. Гулевіча (пазней 5-ы). У кастрычніку 1943 года на базе 4-га атрада імя Фрунзэ, вылучанага з брыгады, была створана 2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнік штаба
Памяць
У 1975 годзе ў вёсках Гогалеў, Гулевічы, Зеляночы, у 1964 годзе ў вёсцы Прудок Калінкавіцкага раёна ў гонар брыгады былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Гл. таксама
Літаратура