32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна — партызанская брыгада, створаная ў маі 1944 года на базе атрада імя Пархоменкі (арганізаваны ў лістападзе 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага і Чырвонаслабодскага раёнаў. 1 чэрвеня 1944 года брыгада (477 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
- атрад імя Пархоменкі;
- атрад імя Варашылава;
- кавалерыйскі атрад імя Сталіна.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнік штаба
Гісторыя
Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на варожых камунікацыях. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». У лютым 1944 года разам з 12-й кавалерыйскай партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна напалі на гарнізон у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. Правялі 9 баёў па выратаванні мірнага насельніцтва ад вывазу ў Германію. У час наступлення Чырвонай Арміі будавалі пераправы цераз раку Морач.
Памяць
У 1965 годзе ў вёсцы Вялікі Рожан Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура