1-я антыфашысцкая партызанская брыгада — партызанская брыгада, узнікшая 18 чэрвеня 1943 года, калі на бок партызан перайшла так званая «Руская нацыянальная народная армія», арганізаваная нямецкімі акупацыйнымі ўладамі з ваеннапалонных. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Лагойскага, Плешчаніцкага, Куранецкага, Пліскага, Пастаўскага, Лепельскага, Ушацкага раёнаў. 4 ліпеня 1944 брыгада (422 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. І. М. Цімчуку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад.
Камандаванне
Камандзіры
Камісары
Начальнік штаба
Гісторыя
Партызаны ў жніўні 1943 года разбілі нямецкі гарнізон у Докшыцах, на чыгуначнай станцыі Крулеўшчына знішчылі гарнізон, паравознае дэпо, падарвалі 2 чыгуначныя масты, 3 км чыгункі. У верасні — кастрычніку разам з брыгадамі «Дзядзькі Колі» і «Смерць фашызму» напалі на гарнізоны ў вёсках Зембін і Вілейка; 28 лістапада 1943 на дарозе Лагойск — Плешчаніцы разбілі нямецкую калону, знішчылі 250 салдатаў; 17 сакавіка 1944 года ў вёсцы Шыпы Пліскага раёна разбілі нямецкую роту; 25 верасня 1943 года на чыгунцы Мінск — Смалявічы падарвалі кля 2500 рэек, у чэрвені 1944 — 1200 рэек. У красавіку — маі 1944 года брыгада ўдзельнічала ў абароне Полацка-Лепельскай партызанскай зоны і ў прарыве блакады. У гэтых баях яна страціла забітымі і прапаўшымі без вестак 1026 партызан.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура