Ян Матусевіч

Ян Матусевіч
Ян Карповіч-Матусевіч
Род дзейнасці святар, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч
Дата нараджэння 24 ліпеня 1948(1948-07-24)
Месца нараджэння Мінск, БССР
Дата смерці 2 верасня 1998(1998-09-02) (50 гадоў)
Месца смерці Мінск, Рэспубліка Беларусь
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Альма-матар
Член у

Ян Матусевіч (Ян Карповіч-Матусевіч[1]; 24 ліпеня 1948, Мінск[2] — 2 верасня 1998, Мінск) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, святар.

Нягледзячы на тое, што нарадзіўся будучы святар 24 ліпеня 1948 года[1], а. Ян Матусевіч заўсёды святкаваў свой Дзень народзінаў 24 чэрвеня — на свой Дзень анёла ў гонар Св. Яна Хрысціцеля[3].

Сямейныя карані

Паходзіць з пабожнай праваслаўнай сям'і з уніяцкімі каранямі. Яго бацька — Ян, сын Піліпа — паходзіў з шматдзетнай сям'і з в. Кандратавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, у 1943 прымусова быў вывезены ў Германію, адкуль вярнуўся інвалідам, усё жыццё быў вельмі пабожным чалавекам і пакуль былі сілы хадзіў да царквы.[2] Бацька Яна Матусевіча вельмі сябраваў з сваім стрыечным братам — праваслаўным святаром, якога ў канцы 1940-х расстралялі.

Маці Яна Матусевіча — Анастасія, дачка Галляша з роду Карповічаў, нарадзілася на Меншчыне ў в. Камянец пад Радашковічамі, таксама ў шматдзетнай сям'і, дзе было 7 дзяцей. Перад вайной яна працавала хатняй гаспадыняй у кампазітара Самуіла Палонскага, у доме якога часта бывалі беларускія паэты і які напісаў шмат песняў на творы Янкі Купалы. У гады вайны маці Яна Матусевіча разам з роднай сястрой, рызыкуючы жыццём, патаемна насіла ежу ў яўрэйскае гета ў Мінску для жонкі і малых дзяцей кампазітара Палонскага, якіх пазней расстралялі.[2]

Бацькі пабраліся шлюбам перад вайной. У 1939 чакалі дзяўчынку, але яна нарадзілася мёртвай. Праз два гады ў сям'і Матусевічаў нарадзіўся сын Андрэй, аднак ён памёр у 1943 ад дыфтэрыі. У 1948 у сям'і нарадзіўся сын Ян, якога хрысцілі 29 жніўня 1948 ў царкве Св. Аляксандра Неўскага ў Мінску. Святыя Тайны Хрышчэння і Мірапамазання ўдзяліў протаіерэй Яўстах Баслык[4].

Рэлігійнае ўзгадаванне атрымліваў ад сваіх пабожных бацькоў і сваякоў. Падчас вакацыяў Янам Матусевічам апекавалася цётка — каталічка з Заслаўя, якая часта брала яго з сабой у касцёл у м. Краснае каля Маладзечна.

Навучанне і праца

Пасля 8 класаў Ян Матусевіч пайшоў працаваць вучнем слесара радыёапаратуры на Мінскі радыязавод (цяпер — ААТ «Гарызонт»), адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У перыяд з 1964 па 1974 працаваў на самых розных пасадах: тэлеграфістам на Галоўпаштампце, старэйшым лябарантам у Акадэміі навук, інкасатарам у Дзяржбанку, быў на кіруючых пасадах у Дамах культуры і клубах, працаваў намеснікам дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы ў школе. У 1969 скончыў драматычнае аддзяленне рэспубліканскіх курсаў Міністэрства культуры і затым паступіў на вучобу ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на рэжысёрскае аддзяленне факультэту культасветработы (закончыў у 1973).[2]

Шлях да святарства

Яшчэ падчас вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце адчуў вялікае жаданне стаць святаром. У адпаведнасці з тагачасным савецкім заканадаўствам вымушаны быў звярнуцца да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі па дазвол для паступлення ў каталіцкую семінарыю ў Каўнасе (тады ў СССР было ўсяго 2 семінарыі, яшчэ адна — ў Рызе). Спачатку ўлады спрабавалі адгаварыць ад намеру стаць каталіцкім святаром па прычыне адсутнасці каталіцкай семінарыі ў Беларусі, а потым паставілі ўмову Яну Матусевічу: яны дадуць адпаведны дазвол для права на паступленне ў каталіцкую семінарыю па-за межамі Беларусі толькі ў тым выпадку, калі ён дасць абавязак паведамляць пра ўсе антысавецкія выказванні выкладчыкаў і семінарыстаў. Гэтую прапанову — стаць сексотам — Ян Матусевіч катэгарычна адкінуў, тым самым шлях у каталіцкую семінарыю для яго стаў закрыты.[2]

З студзеня па красавік 1974 спяваў у хоры ў царкве Св. Аляксандра Неўскага ў Мінску. Затым вымушаны быў з'ехаць з Беларусі ў Расію. Служыў панамаром ва Успенскім кафедральным саборы ў Смаленск, потым — псаломшчыкам у царкве г. Гагарын. Толькі такі шлях адкрыў Яну Матусевічу магчымасць стаць святаром. Савецкія ўлады далі дазвол, каб смаленскі праваслаўны епіскап высвяціў на святара. Спачатку яго высвяцілі на дыякана, а 29 жніўня 1974 епіскап Смаленскі і Вяземскі Феадосій высвяціў яго ў Смаленску на святара.

Служэнне ў Праваслаўнай Царкве

Душпастырскую дзейнасць распачаў у в. Спас Новадугінскага раёна Смаленскай вобласці, у самай глухой парафіі, куды не хадзіў аніякі транспарт, а да бліжэйшпй чыгуначнай станцыі было 20 км. Настаяцелем праваслаўнай царквы Перамянення Гасподняга ў в. Спас праслужыў да 1978, затым вярнуўся ў Беларусь.

З студзеня 1978 выконваў святарскае служэнне ў праваслаўнай царкве Св. Аляксандра Неўскага ў Мінску, затым паўгады служыў настаяцелем Успенскай царквы ў в. Маркава каля Маладзечна.

Яшчэ ў 1975 паступіў на завочнае аддзяленне праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Загорску (цяпер Сергіеў Прастол), дзе вучыўся да 1979.

Пераход у каталіцтва

У тым жа 1979 выехаў у Польшчу і, дзякуючы рэкамендацыі сябра, які стаў ужо рымска-каталіцкім святаром, перайшоў у каталіцтва. Дазвол на пераход у каталіцтва даў яму кардынал Стэфан Вышынскі. Згодна з распараджэннем рымска-каталіцкага біскупа Яна Ярашэвіча, ардынарыя Келецкага, пасля іспыту на веданне асноваў каталіцкай веры, вызнання веры і складання абавязку захоўваць цэлібат, быў прыняты ў Каталіцкую Царкву і атрымаў дазвол на выкананне святарскага служэння. У жніўні 1979 Мітрапаліт Філарэт выдаў указ пра забарону Яну Матусевічу выконваць святарскае служэнне ў Праваслаўнай Царкве. Аднак на яго просьбу 8 жніўня 1981 ён сваім указам зняў з Яна Матусевіча забарону ў святарстве.[5]

Праца ў Барунах

Пасля вяртання з Польшчы ў Беларусь, паводле распараджэння тагачаснага Генеральнага вікарыя пралата Станіслава Кучынскага быў прызначаны ў Віленскую архідыяцэзію пробашчам у рымска-каталіцкую парафію Св. апосталаў Пятра і Паўла ў м. Баруны Ашмянскага раёна (сёння — Гродзенская дыяцэзія). У гэтай парафіі, дзе некалі размяшчаўся адзін з важных асяродкаў Уніяцкай Царквы і захаваўся прыгожы барочны комплекс былога базыльянскага манастыра з цудатворнай іконай Маці Божай Барунскай, а. Ян Матусевіч служыў з 1979 па красавік 1990.[5] Адным з першых 1988 ён пачаў служыць святую Імшу на беларускай мове,[1] а таксама пачаў удзяляць хрышчэнне ва ўсходнім абрадзе маладым беларусам, якія прагнулі аднаўлення Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі.

Падчас сваёй святарскай дзейнасці неаднаразова зведаў ціск і пераслед з боку КГБ.[5] Адразу пасля пераходу ў Каталіцкую Царкву паўгода ўлады не давалі яму працавць на парафіі, выклікалі на размовы і пагражалі, што пасадзяць за здраду Радзіме, бо ён, нібыта, стаў агентам Ватыкану і ЦРУ. Яшчэ падчас працы на Смаленшчыне і ў в. Маркава (Маладзечанскі раён) у яго адбіралі даведкі аб рэгістрацыі (за агароджванне царкоўнага цвінтара і за накрыццё царквы новым дахам адпаведна), у Барунах штрафавалі за рамонтныя і будаўнічыя працы, а таксама за ўдзел дзяцей у працэсіях і іх катэхізацыю.

Пасля цяжкай аўтамабільнай аварыі да мая 1991 з дазволу Апостальскага адміністратара Гродзенскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі біскупа Тадэвуша Кандрусевіча знаходзіўся ў адпачынку па стану здароўя.[5]

У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве

Аляксандр Надсан і Ян Матусевіч падчас службы

У 1990 стаў парахам першай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску. У чэрвені 1991 быў прыняты ардынарыем Івана-Франкоўскай грэка-каталіцкай епархіі біскупам Сафронам Дмытэркам пад яго юрысдыкцыю да канчатковага вырашэння справы Апостальскай Сталіцай.

У 1993 біскуп Сафрон Дмытэрка прызначыў а. Яна Матусевіча на пасаду дэкана Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, таксама да канчатковага вырашэння справы беларускіх грэка-католікаў Апостальскай Сталіцай. 16 мая 1994 Кангрэгацыя Усходніх Цэркваў афіцыйна пацвердзіла яго правы як параха ў Мінску і дэкана БГКЦ.[5]

Грамадская і асветніцкая дзейнасць

Адзін з сузаснавальнікаў Беларускага біблейскага таварыства. Падтрымліваў добрыя экуменічныя і асабістыя сяброўскія стасункі з прадстаўнікамі іншых канфесіяў: праваслаўнымі, баптыстамі, іўдзеямі, мусульманамі. Быў ці не адзіным прадстаўніком каталіцкага духавенства з Беларусі на святкаванні 1000-годдзя хрышчэння Русі ў 1988 у Маскве і Загорску. У тым жа годзе ўдзельнічаў у канферэнцыі «1000-годдзе хрышчэння Русі і беларускі народ», якая праходзіла ў Лондане. Шматразова выступаў у прэсе, на радыё і тэлебачанні, удзельнічаў у розных канферэнцыях, грамадскіх і культурных імпрэзах і сустрэчах беларускай інтэлігенцыі. Сярод асоб, якіх хрысціў а. Ян Матусевіч, шмат вядомых у Беларусі людзей — святары (у тым ліку і праваслаўныя, напрыклад, а. Сяргей Гардун), пісьменнікі, гісторыкі (прафесар Анатоль Грыцкевіч і інш.), мастакі, дзеячы культуры, журналісты.[5] Акрамя душпастырскай працы сярод беларускай інтэлігенцыі, а на пачатку 1990-х яшчэ і сярод скаўтаў і вязняў, актыўна распаўсюджваў Свяшчэннае Пісанне сярод інвалідаў, састарэлых, навучэнцаў.

Асвяціў у 1989 першы мемарыяльны крыж у Курапатах, устаноўлены ў памяць ахвяр палітычных рэпрэсій.[3] Быў ініцыятарам і заўсёды ўдзельнічаў у розных мерапрыемствах па ўшанаванні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, асабліва на Дзяды і Радаўніцу.

Айцец Ян Матусевіч быў сярод тых, хто ўдзяляў шмат увагі Чарнобыльскай трагедыі, якая замоўчвалася тагачаснымі ўладамі. Святар гаварыў пра Чарнобыльскую катастрофу ў сваіх казаннях, браў удзел у розных круглых сталах і канферэнцыях па гэтай тэме, заўсёды ўдзельнічаў у шэсці «Чаробыльскі шлях», асвяціў разам з праваслаўным святаром абраз Маці Божай Чарнобыльскай.

Стаў удзельнікам устаноўчага з'езду БНФ «Адраджэнне». Быў сябрам Рады Таварыства беларускай мовы ад моманту яго заснавання. Быў неафіцыйным душпастарам беларускіх скаўтаў. Таксама ўдзельнічаў у працы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Згуртавання беларускай шляхты, Беларускага таварыства інвалідаў і інш.

Протапрасвітар БГКЦ а. Ян Матусевіч заўчасна памёр 2 верасня 1998 пасля цяжкае хваробы, якая развілася пасля аварыі, урачыста адсвяткаўвашы перад гэтым свой 50-гадовы юбілей і 25-годдзе святарскага служэння. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

З яго ўдзелам і пра яго былі зняты некалькі відэафільмаў.[3]

Зноскі

  1. а б в М. Г. Памяці святара. // Ave Maria. № 10, 2008.
  2. а б в г д Айцец Ян Матусевіч: «Я адчуў Боскае пакліканне» // Царква. № 2 (17), 1998, с. 8.
  3. а б в 22 чэрвеня — Дзень памяці а. Яна Матусевіча. Царква, № 2 (33), 2002, с. 9.
  4. АНТОЛОГИЯ СЕМИНАРСКОЙ ЖИЗНИ. ИЗ ВОСПОМИНАНИЙ ОТЦА ЕВСТАФИЯ БАСЛЫКА. ЧАСТЬ 1 (1922—1924) (руск.) // ПРАВОСЛАВИЕ.RU
  5. а б в г д е Айцец Ян Матусевіч: «Я адчуў Боскае пакліканне» // Царква. № 2 (17), 1998, с. 9.

Спасылкі

Read other articles:

Pour les articles homonymes, voir Bataille de Smara. Bataille de Smara (1983) Informations générales Date 1er - 10 septembre 1983 Lieu Région de Smara, Sahara occidental Issue Victoire militaire marocaine Belligérants RASD Maroc Commandants Sidi Ahmed El Batal  (b) Forces en présence 1 500 à 5 000 hommes85 à 150 blindés Guerre du Sahara occidentalBatailles Guerre du Sahara occidental 1975 Farsia, Dcheira, Haouza et Mahbes Lagouira (en) Aïn Ben Tili Zouerate ...

 

 

Pain Costovertebral angle tendernessAnatomic relationship of the 12th rib and lumbar vertebrae with lines representing the CVA overdrawn Costovertebral angle (CVA) tenderness is pain that results from touching the region inside of the costovertebral angle.[1] The CVA is formed by the 12th rib and the spine.[1] Assessing for CVA tenderness is part of the abdominal exam, and CVA tenderness often indicates kidney pathology.[1]   Anatomy The CVA is an anatomic concept...

 

 

العلاقات الألمانية الجزائرية ألمانيا الجزائر   ألمانيا   الجزائر تعديل مصدري - تعديل   العلاقات الألمانية الجزائرية هي العلاقات الثنائية التي تجمع بين ألمانيا والجزائر.[1][2][3][4][5] مقارنة بين البلدين هذه مقارنة عامة ومرجعية للدولتين: وجه ال...

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Januari 2023. Takatoshi AbeInformasi pribadiKewarganegaraan JepangLahir12 November 1991 (1991-11-12) (usia 32)Prefektur Okayama, Jepang[1]Alma materUniversitas ChukyoTinggi192 m (629 ft 11 in)[1]Berat81 kg (179 pon)...

 

 

Voci principali: Imposta sul reddito, Sistema tributario italiano. Aliquote IRPEF nazionali (1973 - 2022) ed eccezioni occorse nel tempo Storico Aliquote Marginali IRPEF in funzione del reddito imponibile Storico Aliquota media IRPEF in funzione del reddito imponibile L'imposta sul reddito delle persone fisiche, abbreviata con l'acronimo IRPEF, è l'imposta sul reddito delle persone nella Repubblica Italiana. L'IRPEF è un'imposta diretta, personale, progressiva a scaglioni e generale. �...

 

 

Perkembangan Budaya Amerika Serikat — sejarah, hari-hari libur, olahraga, agama, kuliner, musik, tari, dan seni rupa — banyak dipengaruhi oleh budaya eropa, khususnya inggris, serta budaya indian sebagai masyarakat asli. Negara Amerika Serikat pada awal-awal berdirinya memberlakukan kebijakan buka pintu bagi para imigran yang datang dari seluruh dunia. Para imigran yang datang ke Amerika, dan kemudian memilih untuk menetap dan menjadi warga Amerika, oleh pemerintah diminta untuk tidak me...

Cet article est une ébauche concernant une femme politique française. Vous pouvez partager vos connaissances en l’améliorant (comment ?) selon les recommandations des projets correspondants. Astrid Panosyan-Bouvet Astrid Panosyan-Bouvet en 2022. Fonctions Députée française En fonction depuis le 22 juin 2022(1 an, 9 mois et 27 jours) Élection 19 juin 2022 Circonscription 4e de Paris Législature XVIe (Cinquième République) Groupe politique RE Prédécesseur Brig...

 

 

Serbian politician and historian (1842–1915) This article should specify the language of its non-English content, using {{lang}}, {{transliteration}} for transliterated languages, and {{IPA}} for phonetic transcriptions, with an appropriate ISO 639 code. Wikipedia's multilingual support templates may also be used. See why. (May 2019) Stojan NovakovićСтојан Новаковић38th Prime Minister of SerbiaIn office1895–1896Mo...

 

 

PerineumOtot-otot perineum priaOtot-otot perineum wanitaRincianPelafalan/ˌpɛrɪˈniːəm/;[1]SistemSistem muskuloskeletalArteriArteri perineal, arteri dorsal penis dan arteri dalam penisSarafSaraf perineum, saraf skrotum posterior, saraf dorsal penis atau saraf dorsal klitorisLimfaTerutama kelenjar getah bening inguinalis superfisialPengidentifikasiBahasa LatinPerineum, perinaeumMeSHD010502TA98A09.5.00.001TA2131FMA9579Daftar istilah anatomi[sunting di Wikidata] Perineum laki-lak...

1935 film by Archie Mayo The Case of the Lucky LegsTheatrical release posterDirected byArchie MayoWritten byJerome Chodorov (adaptation)Brown HolmesBen MarksonBased onThe Case of the Lucky Legs1934 novelby Erle Stanley GardnerProduced byHenry BlankeStarringWarren WilliamGenevieve TobinPatricia EillsLyle TalbotCinematographyTony GaudioEdited byJames GibbonMusic byLeo F. ForbsteinDistributed byWarner Bros. PicturesRelease date October 5, 1935 (1935-10-05) Running time77 minutesCo...

 

 

Zun

Type of Chinese ritual bronze or ceramic wine vessel Not to be confused with sun. For the dojin game developer ZUN, see ZUN (video game developer). For the other Chinese bronze vessel called Yi, see Yi (vessel). For the Zunbil deity, see Zunbils § Religion. For ISO 639-3 code zun, see Zuni language. ZunChinese尊TranscriptionsStandard MandarinHanyu PinyinzūnWade–Gilestsun1IPA[tswə́n]Middle ChineseMiddle Chineset͡suənOld ChineseZhengzhang*ʔsuːnAlternative Chinese nameChinese...

 

 

Airport in Kotlas, RussiaKotlas AirportАэропорт КотласIATA: KSZICAO: ULKKSummaryAirport typePublicOperatorTransavia-GuaranteeServesKotlasLocationKotlas, RussiaElevation AMSL184 ft / 56 mCoordinates61°14′12″N 046°41′48″E / 61.23667°N 46.69667°E / 61.23667; 46.69667MapKSZLocation of airport in Arkhangelsk OblastRunways Direction Length Surface ft m 13/31 4,757 1,450 Asphalt Kotlas Airport (Russian: Аэропорт Котлас) (...

Disambiguazione – Se stai cercando altri significati, vedi Chioggia (disambigua). Chioggiacomune (dettagli) Chioggia – VedutaVista della città nella laguna veneta LocalizzazioneStato Italia Regione Veneto Città metropolitana Venezia AmministrazioneSindacoMauro Armelao (centro-destra) dal 4-10-2021 TerritorioCoordinate45°13′08.08″N 12°16′42.74″E / 45.21891°N 12.27854°E45.21891; 12.27854 (Chioggia)Coordinate: 45°13′08.08″N 12°...

 

 

The following is a list of FCC-licensed radio stations in the U.S. state of North Dakota, which can be sorted by their call signs, frequencies, cities of license, licensees, and programming formats. List of radio stations Call sign Frequency City of License [1][2] Licensee Format [3] KABU 90.7 FM Fort Totten Dakota Circle Tipi, Inc. Educational KACL 98.7 FM Bismarck Townsquare License, LLC Classic hits KAOC 105.1 FM Cavalier Simmons Broadcasting Country KAUJ 100.9 FM ...

 

 

Intergovernmental trade organization WTO redirects here. For other uses, see WTO (disambiguation). World Trade OrganizationOrganisation mondiale du commerce (in French)Organización Mundial del Comercio (in Spanish)  Members   Members, dually represented by the EU   Observers   Non-participant states   Not applicable AbbreviationWTOFormation1 January 1995; 29 years ago (1995-01-01)TypeIntergovernmental organizationPurposeRedu...

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Oktober 2016. Space Sciences Laboratory (SSL) adalah sebuah fasilitas laboratorium Universitas Berkeley yang dibuka pada 1958 oleh komite universitas yang menginginkan pengembangan teknologi baru dari roket dan satelit untuk pengembangan penelitian di bidang fisika ...

 

 

This article is about the 1986 film. For the 1982 TV series, see Whoops Apocalypse. 1986 British filmWhoops ApocalypseUK DVD coverDirected byTom BussmannWritten byAndrew Marshall& David RenwickProduced byBrian EastmanStarringLoretta SwitHerbert LomPeter CookDistributed byITC EntertainmentRelease dates 1986 (1986) (UK) 1988 (1988) (US) Running time93 minCountryUnited KingdomLanguageEnglish Whoops Apocalypse is a 1986 British comedy film directed by Tom Bussmann and starri...

 

 

                                            الثقافة الأعلام والتراجم الجغرافيا التاريخ الرياضيات العلوم المجتمع التقانات الطيران الأديان فهرس البوابات ولاية وهران (بالفرنسية: Wilaya d'Oran)‏ (بالإنجليزية: Oran Province)‏ (تنطق باللهجة المحلي...

Eine Kernreaktion ist ein physikalischer Prozess, bei dem ein Atomkern durch den Zusammenstoß mit einem anderen Atomkern oder Teilchen seinen Zustand oder seine Zusammensetzung ändert.[1] Häufig werden die elastischen Stöße von Kernen nicht dazu gerechnet, weil sich dabei nur die Impulse der beiden Stoßpartner ändern, manchmal auch nicht die unelastischen Stöße, bei denen zusätzlich einer der Stoßpartner in einen angeregten Zustand versetzt wird. Bei den übrigen Fällen �...

 

 

Governing body of association football in Gibraltar Gibraltar Football AssociationUEFAFounded1895HeadquartersWorld Trade Center, GibraltarFIFA affiliation13 May 2016UEFA affiliation24 May 2013PresidentMichael Llamas, KCWebsitehttp://www.gibraltarfa.com/ The Gibraltar Football Association or also Gibraltar FA (GFA) is the governing body for Gibraltarian football and futsal. It was formed as the Gibraltar Civilian Football Association in 1895, changing to its current name in later years. It is ...