У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Юхавічы.
Вёска
Юхавічы
Юхавічы на карце Беларусі ±
|
Ю́хавічы[1] (трансліт.: Juchavičy, руск.: Юховичи) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Маркаўскага сельсавета.
Гісторыя
Вясковае пасяленне ўзнікла ў 1807—1808 гг. ва ўрочышчы Кузюткі, куды ўласнік-маянтковец Ян Віктаравіч Любанскі выселіў прыгонных сялян з тэрыторыі ліквідаванай ім вёскі Юхавічы (вядомай цяпер пад назвай «Любань» у Вілейскім раёне) на ўскрайку Юхавіцкай пушчы. Новапаселеныя ва ўрочышча Кузюткі прыгонныя сяляне па-ранейшаму называлі сябе юхаўчанамі, таму з цягам часу назва
«Юхавічы» перайшла на новаствораную вёску ва ўрочышчы Кузюткі. Знаходзілася ва ўласнасці каталіцкіх дваран Любанскіх.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Юхо́вічы, Кузю́ткі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|