Юрый Анатольевіч Шпургалаў (25 лютага 1953, в. Каменка, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць — 9 студзеня 2016[1]) — беларускі радыёфізік, спецыяліст у галіне камп’ютарнага праектавання сучасных тэхналогій здабычы і абагачэння карысных выкапняў. Доктар тэхнічных навук (2005), дацэнт (2000), прафесар.
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёфізіка і электроніка», 1975).
Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем (1975—1983, малодшы навуковы супрацоўнік), ААТ «Белгорхімпрам» (1983—2003, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 2003, факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі, кафедра «Горныя работы», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: камп’ютарнае мадэліраванне прыняцця рашэнняў; аўтаматызаваныя сістэмы праектавання.
Бібліяграфія
Математическое моделирование для обоснования принятия решений в процессах добычи калийных руд : диссертация … доктора технических наук : 05.13.18 : защищена 18.11.2004 : утверждена 21.12.2005 / Шпургалов Юрий Анатольевич. — Минск, 2003.
Зноскі