У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кумары.
Эрык Кумары (эст.: Eerik Kumari, народжаны Эрык Маціяс Сітс, эст.: Erik Mathias Sits; 7 сакавіка 1912, Кірбла — 8 студзеня 1984, Тарту) — эстонскі вучоны-арнітолаг і эколаг. Доктар біялагічных навук, заслужаны дзеяч навукі Эстонскай ССР (1972), член-карэспандэнт Акадэміі навук Эстонскай ССР (1961).
Апублікаваў больш за 200 навуковых артыкулаў, аўтар больш за 550 кніг, брашур, рэцэнзій і г. д. у шматлікіх выданнях. Супрацоўнічаў з многімі вучонымі свету, уваходзіў у Міжнародны арніталагічны камітэт, займаў пасаду намесніка старшыні Арніталагічнага камітэта АН СССР і ўваходзіў у многія арганізацыі СССР, Еўропы і свету па ахове птушак. З 1974 года член рэдакцыйнай рады зборнікаў «Арніталогія». Займаўся падрыхтоўкай навуковых кадраў, кіраваў многімі кандыдацкімі дысертацыямі, курсавымі і дыпломнымі работамі, а таксама палявымі практыкамі.
Крыніцы