Шара́нскі раён (руск.: Шаранский район; башк.: Шаран районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Шаран.
Шаранскі раён быў утвораны ў 1935 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 20518 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (33 %), далей ідуць башкіры (24,9 %), марыйцы (19,7 %), рускія (11,6 %) і чувашы (9,7 %).