Нурыма́наўскі раён (руск.: Нуримановский район; башк.: Нуриман районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Красная Горка.
Нурыманаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 20353 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (37,4 %), далей ідуць татары (28 %), рускія (22,7 %) і марыйцы (10,2 %).