У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Шаломы.
Шаломы[2] (руск.: Шеломы) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя
У XVIII ст. вядома як слабада, затым як пасад[3].
Да 1917 года сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.
Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.
У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Замішаўскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.
Зноскі