Цёрн[1], Сліва калючая, Жасцёр, Шыпшына[2], Цярніна[3] (Prúnus spinósa) — невялікі калючы куст; від роду сліва (Prunus) сямейства Ружавыя (Rosaceae)[4].
Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, у Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Вельмі зменлівы і стварае гібрыды з іншымі слівамі. Мяркуецца, што сумесь гэтага віду з алычой (Prunus cerasifera) стала продкам дамашняй слівы (Prunus domestica). Цёрн — расліна, якая выкарыстоўваецца ў фітатэрапіі, мае ядомыя плады, адыгрывае важную ролю для навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваецца таксама ў біятэхнічных пасадках. Гэта меданос і крыніца цвёрдай драўніны, якая, асабліва раней, мела разнастайныя прымяненні. Утварае густыя, калючыя зараснікі, якія з’яўляюцца сховішчам для многіх відаў жывёл.
Этымалогія
Родавая навуковая назва Prunus выкарыстоўвалася ўжо ў антычнасці (напрыклад, Плініем Старэйшым) для апісання сліў. Відавая навуковая назва spinosa азначае «калючы» і паходзіць ад лацінскага слова spina (=шып, калючка)[5].
Беларускае слова «цёрн» узыходзіць да праслав.: *tьrnъ («калючка»)[6].
Галінасты куст вышынёй 3,5—4,5 м, радзей нізкарослае дрэўца не вышэй за 8 м[7], прычым па звестках некаторых аўтараў, высокія экзэмпляры гэта, верагодна, гібрыды з іншымі слівамі[8].
Парасткі
Мае шырокаяйкападобную крону, цёмна-шэрую кару і шмат калючак. Маладыя парасткі мякка апушаны, прычым апушэнне знікае з узростам[4]. Аднагадовыя парасткі гладкія і карычневыя (з цяністага боку — аліўкава-зялёныя[9]), больш старыя — цёмна-карычневыя і бліскучыя, са шматлікімі дробнымі светлымі кропкамі. Канцы кароткіх парасткаў ператвораныя ў моцныя і доўгія шыпы(руск.) (бел.[4]. Адгалінаванні другога шэрага разгорнутыя пад прамым або нават тупым вуглом. Вегетатыўныя пупышкі дробныя (да 2 мм), востраяйкападобныя, акружаныя шарападобнымі кветкавымі пупышкамі. Лускавінкі пупышак чырвона-карычневыя, звычайна раснічастыя або апушаныя[9]. Пупышкі пасаджаныя па адной або па 2-3 побач (шэрагам)[7], прычым, як правіла, крайнія — кветкавыя[10]. Кара на старых ствалах — чорна-фіялетавая і злёгку парэпаная[11] вузкімі палосамі[12].
Карані
Разрастаючыся і пашыраючыся пры дапамозе шматлікіх[4]каранёвых атожылкаў, цёрн утварае густыя калючыя і цяжкапраходныя зараснікі.
Лісце
Лісцеразмешчана(англ.) (бел. чаргова, расце на хвосціках даўжынёй 0,7-1,5 см (ад вяршыні часта чырвонага колеру[13]), ля аснавання якіх знаходзяцца вузкія, пакрытыя валасінкамі прылісткі з залозавымі зубкамі на краі даўжынёй каля 5 мм. Ліставая пласцінка даўгаватая або даўгавата-зваротнаяйкападобная, зубчаста-пальчатая, цёмна-зялёная, матавая, скурыстая, даўжынёй ад 1,5 да 6,5 см (часцей ад 2 да 4 см) і шырынёй ад 1 да 2,8 см, ля аснавання клінаватая, гародчата-пільчатая, зубчыкі залозавыя.
Маладое лісце з абодвух бакоў апушанае, пазней зверху голае, матавае, з ніжняга боку злёгку апушана, у асноўным па жылках[8][7]. Зверху цёмна-, знізу бледна-зялёнае[13].
Лісце вельмі зменлівае, нават у межах адной расліны — адрозніваецца лісце на кароткіх і доўгіх парастках і шыпах[14].
Злева направа: Шып, лісце, ліст з прылісткам
Кветкі
Кветкі адзіночныя, радзей па 2[4], зусім рэдка па 3-5, часцей за ўсё згрупаваны на канцах парасткаў[15], растуць на кароткіх голых кветаножках (5-8 мм даўжынёй). Кветкі дробныя, 1,2—1,8 см у дыяметры, раскрываюцца паасобку або парамі ранняй вясной, калі лісця яшчэ няма[4]. Кветаложа(руск.) (бел. ўвагнутае, выслана сакраторнай тканкай нектарніка[16], чашалісцікаў пяць, трохвугольна-яйкападобных[12], па краі раснічастых. Вяночак белы або зеленаваты, з пяццю доўгімі тупымі пялёсткамі 6-8 см даўжынёй. 20 тычынак завершаны на канцы жоўтымі або чырвонымі пыльнікамі, песцік адзін, нізкі і голы[12], завязь верхняя. Цвіценне вельмі багатае, у красавіку-маі[4].
Злева направа: Куст у час цвіцення, кветкі, кветка
Плады
Плады — сакавітыя аднанасенныя аднакасцянкі, падобныя на сліву, растуць на ўзнятых кароткіх хвосціках[12]. Плады круглявыя або круглява-канічныя, дыяметрам ад 1 да 1,5 см[8] (у падвідаў і гібрыдаў больш, да 3 см[8][7]). Яны маюць чорна-сіні колер з шызым васковым налётам[4]. Мякаць дрэнна аддзяляецца ад костачкі, мае зялёны колер і даўка-кіслы ці нават гаркаваты смак[4]. Плады спеюць позна, у жніўні-верасні[4]. Плоданасіць пачынае праз 2-3 гады[4].
Костачка пляскатая, яйкападобнай ці эліптычнай формы, маршчыністая, дасягае каля 1 см у даўжыню і 0,5 см у таўшчыню, яна пакрыта бародаўкамі і падоўжнымі рэбрамі[7].
Злева направа: Плады сярод лісця, плады на галінках, насенне
На тэрыторыі Беларусі адзіны дзікарослы від роду сліва (Prunus)[19], трапляецца на палянах, узлесках і ярах, занесены ў Чырвоную кнігу.
У Польшчы гэта звычайны від практычна для ўсёй тэрыторыі. Радзей сустракаецца ў паўночна-заходняй і, яшчэ радзей, у паўночна-ўсходняй частках краіны. Акрамя таго, не расце на большых вышынях у гарах. У Татрах сустракаецца на вышынях да 1100 м н. у. м. (на Бочані(польск.) (бел.)[20], у Яварніках дасягае каля 930 м н. у. м.[8]
Фанерафіт(польск.) (бел.. Цвіце вельмі багата, але кароткі час, у красавіку і маі (далей на поўдзень у сакавіку[8]), перад з’яўленнем лісця. Кветкі духмяныя і выдзяляюць нектар. Прыцягваюць розных насякомых-апыляльнікаў, удзел якіх у апыленні вельмі важны (сітуацыя з абмежаваным доступам насякомых да кветак аказвае значны ўплыў на колькасць завязей і пладоў)[22]. Плады спеюць у верасні[23] і доўга застаюцца на галінах[24].
Утрыманне вітаміну С каля 12-19 мг%[30]. Энергетычная каштоўнасць 100 г — 54 ккал[25]. З-за высокага ўтрымання кіслаты і дубільных рэчывоў плады могуць мець такі даўкі смак, што ў свежым стане будуць амаль неядомымі. Пасля прамаражвання пладоў, колькасць кіслот і дубільных рэчываў у іх значна памяншаецца, а глюкоза часткова раскладваецца ў фруктозу, што робіць іх саладзейшымі [23][30]. Ядры таксама ўключаюць значныя колькасці алеяў[30]. Кара і карані ўтрымліваюць дубільныя рэчывы i камфарны алей(руск.) (бел.[12], а кара на старых парастках — таніны[31].
Сярод усіх слівавых, якія культывуюць у Цэнтральнай Еўропе, цёрн мае самае высокае ўтрыманне сінільнай кіслаты ў насенні, пачынаючы ад 3 да 6 %[35]. Вядомыя выпадкі з’яўлення сімптомаў атручвання сінільнай кіслатой у свіней, якія з’ядалі насенне цёрну[35]. У выпадку спажывання чалавекам сінільная кіслата можа прывесці да смерці ў дозе 1 мг на 1 кг масы цела.
Смяротная доза (LD50), разлічаная для мышэй, гэта 3,7 мг/кг[36]. Смерць адбываецца ў выніку гіпаксіі з-за паралічу дыхання і энзіматычнага блоку[37][31].
Пагроза для здароўя людзей
Акрамя атрутнасці насення, апісанай вышэй, шыпы цёрну могуць наносіць балючыя траўмы паверхні цела. Доўгія (да 6 см) і тонкія іголкі глыбока пранікаюць у скуру і абломваюцца, пакідаюцы верхавінку ўнутры цела. Клінічнымі даследаваннямі пацверджана, што нават калі пацыенты сцвярджалі, што вынялі шып поўнасцю, яго фрагменты заставаліся ў тканках, вызываючы хранічныя запаленчыя станы, у тым ліку бурсіты. У такіх выпадках патрабуецца хірургічнае лячэнне, часам на дастаткова вялікай ранавай плошчы, таму што фрагменты могуць мігрыраваць у тканках. Асаблівыя цяжкасці ствараюць сітуацыі, калі людзі не памятаюць сам факт уколу шыпамі цёрну[38][39].
Генетыка
Цёрн — гэта тэтраплоід (2n=4x). Стандартны гаплаідальны лік храмасом x=8, гаплаідальны лік храмасом n=16 (2n=32)[40]. Дыферэнцыянаванне гаплатыпу значна большае ў паўднёвай частцы арэала цёрну — што выразна паказвае на ўчасткі гэтага віду ў плейстацэне[41]. Высокі полімарфізм(польск.) (бел.пластомнай ДНК(руск.) (бел. у гэтага віду значна ўскладняе правядзенне з ім філагенетычных даследаванняў[42].
Экалогія
Месцапражыванні
Цёрн непатрабавальная расліна, расце на самых розных глебах — пясчаных, гліністых і камяністых. Часам вырастае на грудах камянёў па ўскраінах палёў[15]. Ён аддае перавагу вапнавым глебам і з’яўляецца індыкатарным відам[32]. Цёрн вельмі ўстойлівы да засухі[43] і марозу[24] (адносіцца да 4 зоны марозаўстойлівасці(руск.) (бел.[31]). Высокія патрабаванні мае толькі да колькасці святла — аптымальна расце і багата пладаносіць пад прамымі сонечнымі прамянямі[24], аднак нядрэнна сябе адчувае і ў паўцені[31]. У класіфікацыіраслінных згуртаванняў Цэнтральнай Еўропы з’яўляецца характэрным відам(польск.) (бел. для класа (Cl.) Rhamno-Prunetea[44]. Часам расце ў светлых лясах і зарасніках з удзелам дубоў і чарнаклёну[14]. Расце на лясных узлесках і стварае зараснікі на палях. На закінутых пашах і землях сельскагаспадарчага прызначэння з’яўляецца адным з першых відаў-піянераў[13][9]. У населеных пунктах, на ўзбочынах і схілах расце як сінантропны від[14]. У адпаведных умовах — экспансійны від[15], часта ўтварае масівы, аднавідавыя агрэгацыі(польск.) (бел.. Зараснікі таксама з’яўляюцца ў месцах росту цеплалюбных травастояў(польск.) (бел.[45] і на акрайках(польск.) (бел., выступаючы пагрозай іх існаванню. Таксама сустракаюцца ў запаведнікахстэпавай(польск.) (бел. і скальнай расліннасці[8].
У выпадку выгарання ў час пажараў цярноўнік хутка аднаўляецца за кошт шматлікага галінавання каранёвых атожылкаў[31].
За выключэннем выпадкаў, калі цярноўнік пашыраецца на далікатныя ксератэрмныя экасістэмы і акрайкі, сельскагаспадарчыя землі і таму падобнае, яго зараснікі каштоўныя для навакольнага асяроддзя, бо ўтвараюць непраходныя для чалавека і буйных жывёл абшары, якія становяцца домам і кармавой пляцоўкай для шматлікіх птушак і дробных жывёл. Фітацэнолагі лічаць цёрн характэрным відам для зараснікаў сінтаксонуRubo fruticosi-Prunetum spinosae(польск.) (бел.[46].
Цёрн — дастаткова зменлівы знешне від. Асобнікі моцна адрозніваюцца вышынёй, памерамі лісця, кветак і пладоў, ступенню апушэння і таўшчынёй і колькасцю шыпоў. Раней зменлівасць апісвалі як розніцу паміж формамі, але хутчэй за ўсё яна вынікае з розных чыннікаў знешняга ўплыву на асобную расліну[7]. Для месцаў, адкрытых моцным вятрам і з актыўным выпасам жывёлы, характэрны рост карлікавых форм расліны, амаль поўнасцю прыціснутых да зямлі[12]. Біяметрычныя і генетычныя аналізы не выяўляюць выразных градыентаў зменнасці цёрну ў межах арэала[14][53]. Гэта тлумачыцца тым, што актыўнае распаўсюджанне насення млекакормячымі і птушкамі на вялікія адлегласці памяншае генетычную зменлівасць паміж папуляцыямі[53].
subsp. megalocarpa Dom. — моцныя калючыя кусты, з большым лісцем і пладамі, чым тыповы падвід[8] (шыпы голыя, плады болей 15 мм у дыяметры, костачка болей 10 мм[54]),
subsp. ovoideoglobosa Dom. — слаба калючыя кусты, плады вялікія (болей 15 мм у дыяметры) і сферычныя, голыя сцёблы, костачка больш 11 мм у даўжыні[54][8],
subsp. fechtneri Dom. — слаба калючыя кусты, плады дробныя (дыяметр 15 мм) і авальныя, шыпы голыя[54][8],
subsp. moravica Dom. — слаба калючыя кусты або зусім без шыпоў[8], плады сферычныя, шыпы голыя[54],
subsp. dasyphylla Schur — на думку некаторых спецыялістаў варыянтам Prunus domestica insititia[8], шыпы апушаныя, костачка толькі злёгку маршчыністая або гладкая, плод сярэдні, каля 15 мм у дыяметры або крыху меней[54],
subsp. cerasina Hrabět. — таксон з характарыстыкамі, прамежкавымі паміж тыповым падвідам і subsp. dasyphylla, раней атаясамліваўся з Prunus fruticans[8], шыпы апушаныя, костачка часта гладкая, плод сферычны, у дыяметры болей 15 мм[54].
f. puberulaMedw. — кветаножкі і ніжняя частка лісця апушаны[21]
Гібрыды
У цёрну шмат тэтраплоідных гібрыдаў з іншымі відамі. Іх правільнае найменне — гібрыдны цёрн. Цёрн утварае цяжкія для аналізу гібрыды з падвідам слівы дамашняй (Prunus domestica) цернаслівай (Prunus domestica insititia) (=Prunus ×fruticans Weihe) і з алычой (Prunus cerasifera) (=Prunus ×media Kov.[14])[15], якія сустракаюцца ў прыродзе на Каўказе[55]. Сярод тамтэйшых лясоў і зараснікаў некаторыя асобнікі цёрну вырастаюць у многаяруснае дрэва з вялікімі яркімі яйкападобнымі пладамі[55]. Лічыцца, што нават асобнікі з кветкамі рознай ступені ружовасці могуць прадстаўляць сабой гібрыды алычы[15]. У рэшце рэшт, лічыцца таксама, што гексаплоідная сліва дамашняя (Prunus domestica) ўтварылася ў выніку поліплаідызацыі гібрыда алычы і цёрну[56]. У селекцыі(руск.) (бел. выкарыстоўваюцца таксама гібрыды з Prunus tomentosa[40], Prunus domestica italica[55] і інш.
Таксанамічныя праблемы стварае таксон, які, верагодна, з’яўляецца гібрыдам цёрну і цернаслівы (Prunus domestica insititia) і апісваецца як Prunus ×fruticans Weihe або Prunus spinosa var. macrocarpa Wallr.[57] (некаторыя аўтары ставяць пад сумненне яго паходжанне[8]). Prunus ×fruticans як правіла вышэйшы за тыповыя асобнікі P. spinosa (перавышае 3 метры), з менш калючымі галінамі, буйнейшымі і саладзейшымі пладамі, у якіх мякаць лягчэй аддзяляецца ад костачкі з вострымі канцамі. У межах гэтага таксона апісаны два падвіды: subsp. ligerina (Lloyd) Domin з голымі шыпамі і subsp. amelanchierflora (Paillot) Domin з апушанымі шыпамі[8]. Паводле Flora Europaea гэты таксон з-за зменлівасці і ўзаемнага падабенства на бацькоўскія віды немагчыма вызначыць і адрозніць на падставе адных марфалагічных крытэрыяў[58].
'Purpurea' — з пурпурным лісцем і ружовымі кветкамі
'Plena' — з кветкамі, якія маюць падвойны рад пялёсткаў у калякветніку
'Variegata' — з белым жылкаваннем лісця
Вядомы таксама сорт 'Rosea', які з’явіўся ў выніку гібрыда цёрну і алычы (P. cerasifera 'Nigra')[14].
У Сярэдняй паласе Расіі вырошчваюць цёрн 'Абрикосовый' (гібрыд цёрну з алычой) і формы цёрну духмянага (гібрыды з кітайска-амерыканскай слівай 'Тока') '10-17', '16-9', '83'. Плады ў іх практычна без даўкасці, духмяныя. Зімаўстойлівасць на ўзроўні цёрну[59].
Развядзенне
Зараснік цёрну без лісця
Зараснік цёрну ў кветках
Зараснік цёрну летам
Часам высаджваецца ў біятэхнічных пасадках, рэдка як дэкаратыўная расліна або ў садах. Нават там, дзе часам высаджваюць для атрымання пладоў (у некаторых раёнах Расіі), асноўнай крыніцай ураджаю з’яўляюцца, як правіла, дзікія папуляцыі[56].
Патрабаванні
Цёрн добра расце на любой глебе, акрамя забалочаных і кіслых участкаў. Лепш за ўсё развіваецца на добра пранікальных паверхнях[31] і ў сонечных месцах[60].
Размнажэнне
Костачкі для сяўбы атрымліваюць з пладоў да іх поўнага паспявання, у канцы жніўня — пачатку верасня. Насенне закладваюць у глебу на глыбіню 2-3 см восенню, або, пры зборы ў лістападзе, ранняй вясной. Усходы з’яўляюцца чарговай вясной[16][32]. Вельмі зручны і просты спосаб развядзення — гэта пасадка каранёвымі атожылкамі[60].
Догляд
Кусты цёрну не патрабуюць абрэзкі, калі толькі няма патрэбы сфармаваць крону ў дэкаратыўных мэтах. Вакол дрэва трэба рэгулярна выдаляць шматлікія каранёвыя атожылкі, калі толькі не стаіць мэта атрымаць густы і шчыльны зараснік. У выпадку вырошчвання культурных сартоў трэба праполваць прыствольны ўчастак і кожныя некалькі гадоў угнойваць натуральнымі ўгнаеннямі — гноем або кампостам(руск.) (бел.[60].
Знішчэнне
З-за лёгкасці, з якой цёрн утварае каранёвыя атожылкі і новыя парасткі пасля абразання, гэты від вельмі цяжка выдаліць адтуль, дзе непажадана яго вырастанне. Яго кантроль ажыццяўляецца ў мэтах абароны багатых нелясных фларыстычных згуртаванняў, у асаблівасці цеплалюбных травастояў(польск.) (бел., на якіх цёрн з’яўляецца экспансіўным відам (за выключэннем паўночнай часткі яго арэала). Для таго, каб эфектыўна выкараніць гэты від, неабходна знішчаць яго на працягу вегетацыйнага сезона. Менш эфектыўная, але бяспечная для спадарожных відаў флоры і фаўны, зрэзка праводзіцца ў асенне-зімовы перыяд. Пасля выдалення куста даводзіцца некалькі наступных гадоў сачыць за гэтым месцам і своечасова выдаляць новыя парасткі, якія з’яўляюцца з глебы. Пры знішчэнні зараснікаў цёрну варта выкопваць пні, калі гэта не перашкаджае існаванню іншых відаў. Акрамя таго можна выкарыстоўваць пестыцыды (арбарыцыды)[61].
Праблемным момантам з’яўляецца значэнне цёрну ў распаўсюджанні вірусных хвароб, якія шкодзяць слівам, што растуць у садах[62].
Збор, перапрацоўка і захоўванне
Збіраюць плады, кветкі, лісце і карані.
Кветкі збіраюць асцярожна адразу пасля зацвітання[4] і высушваюць[63] — яны вельмі далікатныя, лёгка крышацца і цямнеюць. Іх сушаць пры тэмпературы каля 35 °C[29] або на сонцы[64] пры добрым праветрыванні[65]. Гатовая сыравіна павінна быць добра высушанай, сметанковага або белага колеру і з тонкім водарам горкага міндаля. З 5 кг свежых кветак атрымліваецца 1 кг сухіх[65].
Плады збіраюць свежымі, але яшчэ цвёрдымі (у кастрычніку і лістападзе[63]). Пры нарыхтоўцы зручна стрэсваць плады на разасланыя пад дрэвамі палотны[65]. Сыравіну сартуюць, выдаляючы пашкоджаныя плады і прымешкі[4]. Перабраныя чыстыя плады ссыпаюць у драўляныя дзежкі, затуляюць чыстай вільготнай тканінай і захоўваюць у скляпах ці адпраўляюць на пункты перапрацоўкі[4]. Сушаць плады на сонцы або пад палаткамі, у печах або сушылках пры тэмпературы 45-50°[29]. Высушаныя плады вельмі маршчыністыя, амаль чорныя, з даўкім, крыху кіслым смакам і без паху[63]. Іх пакуюць у папяровыя мяшкі вагой па 25 або 50 кг і захоўваюць у сухіх халаднаватых памяшканнях. Для атрымання 1 кг сухіх трэба каля 3,5 кг свежых пладоў[65].
Для кулінарнага выкарыстання плады збіраюць у спелым стане з кастрычніка (тады яны маюць самую багатую пажыўнасць) да пачатку зімы. Пасля падмярзання яны становяцца мякчэйшымі і хутчэй псуюцца[23], таму пры зборы пасля замаразкаў патрабуюць неадкладнага спажывання або перапрацоўкі[66].
Лісце збіраюць у сярэдзіне лета, сушаць звычайным спосабам.
Цёрн на вітрыне (унізе, у цэнтры) у іспанскай Мурсіі
Плады з глыбокай даўніны ўжываліся ў ежу. Мякаць пладоў, нягледзячы на даўкі смак у свежым выглядзе, цэніцца за пажыўную каштоўнасць, смак і водар[23][67].
Сваіх смакавых уласцівасцей цёрн не губляе нават пасля высушвання. Сухія плады і лісце ідуць на прыгатаванне ўзвараў, кісялёў і для заварвання гарбаты[56][68][69].
Костачкі не ўжываюцца ў ежу з-за ўтрымання сінільнай кіслаты[31].
Значэнне ў кухнях свету
Дамашняя цярновая наліўка
Плады цёрну адыгрывалі істотную ролю ў гаспадарцы першабытных пасяленцаў Еўропы, яшчэ да распаўсюджвання тут у культуры пладовых дрэў з іншых частак свету[70].
Салодкія стравы з цёрну некалі падаваліся ў якасці дадатку да асноўных страў. У Францыі з недаспелых пладоў рабілі марынады(руск.) (бел. ў воцаце[31][70], а са спелых — лікёр prunelle[14]. У Германіі плады, здробненыя з вадой, ужываліся для дыстыляцыі высокаградуснай гарэлкі[70]. У Расіі з цёрну рабілі не толькі гарэлку і іншыя алкагольныя напоі, але і воцатныя марынады, джэмы і жэле, а таксама фруктовыя сокі[28]. У Польшчы плады дадавалі галоўным чынам у віны, у тым ліку як фарбавальнік, араматызатар і ўтрымальнік дубільных рэчываў, але і як галоўны кампанент таксама. Акрамя гэтага з цёрну рабілі гарэлку і наліўку(руск.) (бел. (цярноўку(польск.) (бел.)[23], сокі і сіропы[28]. У Брытаніі з пладоў рабілі наліўку пад назвай «цярновы джын» (англ.: sloe gin), а ў іспанскай Навары рабілі дужа моцны лікёр пачаран (ісп.: pacharán)[14]. Цёрн дабаўлялі ў партвейн для больш рэзкага смаку і паху[68][71].
У медыцыне
У афіцыйнай медыцыне лекавай сыравінай(укр.) (бел. з’яўляюцца кветкі (Flos Pruni spinose) і плады (Fructus Pruni spinose) цёрну. Актыўнымі рэчывамі ў цёрне выступаюць дубільныя рэчывы, флаваноіды і цыянагенныя гліказіды. За антысептычнае, супрацьзапаленчае і запіральнае дзеянне[4] адказваюць таніны[33]. Флаваноіды дзейнічаюць, у прыватнасці, як антыаксіданты, супрацьзапаленчае і памяншаюць пранікальнасць сценак крывяносных сасудаў[26].
Адвар з кветак мае мачагонную і патагонную, слабільную, адхарквальную і антытаксічную ўласцівасці[72], ён таксама памяншае пранікальнасць капіляраў[29]. Кветкі цёрну карысныя і пры розных хваробах печані. Яны рэгулююць перыстальтыку(руск.) (бел.кішак і лічацца далікатным слабільным сродкам. Кветкі таксама можна заварваць як гарбату[33]. Вельмі малыя дозы цыянападобных гліказідаў у іх стымулююць дыхальную сістэму, страваванне і паляпшаюць самаадчуванне[31].
Плады маюць лёгкае запіральнае і супрацьзапаленчае дзеянне[72][33]. Выкарыстоўваецца ў выглядзе адвару(руск.) (бел. і (½ чайнай лыжкі сушаных пладоў на адну шклянку вады) для лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракта[4], а таксама для паласкання[4] рота і горла пры запаленні[67]. Лячыць запаленне можа таксама гарбатай з сушаных пладоў або свежым сокам пладоў[33].
З лісця раслін гатуюць адвары(руск.) (бел., якія ўжываюцца пры захворваннях нырак[73], яго таксама рэкамендуюць як мачагонны і слабільны сродак.
Плады, кветкі і кару цёрну ўжываюць як кроваачышчальны сродак, асабліва пры скурных сыпах(руск.) (бел., масавых фурункулах.
Карані, кара і маладая драўніна маюць супрацьзапаленчыя і патагонныя ўласцівасці. Верхні слой кары цёрну рэкамендуюць прыкладваць пры рожыстых запаленнях скуры. Адвары(руск.) (бел. з каранёў і лісця выкарыстоўваюць для паласкання рота пры захворванні зубоў і дзясен.
Традыцыйныя ірландскія кіі, якія пераважна робяцца з цярновых галін
Драўніна цёрну вельмі трывалая і цвёрдая, карычнева-чырванаватага колеру. Яна добра паддаецца паліроўцы. Драўніну цёрну выкарыстоўваюць пры вытворчасці дробных сталярных і такарных вырабаў.
З-за высокай цвёрдасці драўніны цёрну ён з’яўляецца дасканалым матэрыялам для вытворчасці лёсак(польск.) (бел., паліц(руск.) (бел., кіёў, дзяржанняў розных прылад і бізуноў[69].
У Ірландыі з цёрну робяць традыцыйныя дубінкі[76]. Такія дубінкі ў Брытанскай арміі — гэта частка вайсковага рыштунку сяржантаў Каралеўскага ірландскага палка(руск.) (бел.; традыцыя нашэння такой зброі таксама сустракаецца ў ірландскіх палках некаторых другіх краін Садружнасці нацый.
Адмыслова высаджваюць кусты цярноўніку на адхонах, у ярах, па берагах рэк і каналаў, каб умацаваць іх[7][24]. Акрамя гэтага цярноўнік лагодна ставіцца да прыморскіх умоў і можа выкарыстоўвацца для замацавання насыпаў і адхонаў на ўзбярэжжах[31]. Абараняе глебу ад воднай і ветравой эрозіі[15]. На пашах дрэвы могуць высаджвацца, каб абараніць збожжавыя і травы ад згрызання дзікімі жывёламі[77].
Выкарыстоўваецца цярноўнік і ў якасці дэкаратыўных жывых агароджаў. У яго зарасніках ствараюцца добрыя ўмовы для жыцця і харчавання дробных птушак і млекакормячых[7][24].
Цёрн служыць выдатнай прышчэпай(руск.) (бел. для кустовых форм персіка, абрыкоса і сліў, гэта — зіма- і засухаўстойлівы від[78]. Таксама выкарыстоўваецца ў селекцыі раслін(руск.) (бел. для стварэння ўстойлівых сартоў сліў праз скрыжаванне(польск.) (бел. з імі і, радзей, для атрымання ўласна пладоў цёрну[7].
Цёрн лічыцца адным з найбольш каштоўных відаў для фарміравання кустоў і лясных участкаў на абочынах з-за экалагічнай важнасці, але адначасова гэта адзін з самых недаацэненых відаў, ён практычна не сустракаецца ў лясных гадавальніках[24].
Іншае
З правага боку відаць сцяну з цёрну ў градзірні, па якой сцякае саляны раствор
Цярновыя костачкі знаходзяць яшчэ ў дагістарычных палевых паселішчах у Альпах[68]. Сведчанне даўняга выкарыстання цёрну чалавекам — знакаміты выпадак адкрыцця ў 1991 годзе ў Эцтальскіх Альпах найстарэйшай у Еўропе 5300-гадовай муміі чалавека, названага Эцы(руск.) (бел., у якога ў страўніку знайшлі рэшткі цёрну[79].
Пазней цярноўнік высаджвалі, каб абазначыць межы зямельных уладанняў. У Брытаніі і Паўночнай Еўропе цярновыя агароджы садзілі, каб абмежаваць рух буйной рагатай жывёлы[80].
Цвіценне цярноўніку можа быць звязана са святкаваннем старажытнага кельцкага свята Імболк(руск.) (бел.[81].
У сярэдневяковых скрыпторыях выкарыстоўвалі чарніла, прыгатаванае ў тым ліку і з кары цёрну. Парасткі цёрну вымочвалі і варылі, потым змешвалі з віном і зноў гатавалі. З часам гэты рэцэпт выйшаў з ужытку, бо такое чарніла было не вельмі ўстойлівым да святла[82]. Шлома Іцхакі(руск.) (бел., вядомы каментатар Талмуда і Танаха часоў Высокага Сярэднявечча, таксама пісаў, што жывіца цёрну (які ён называе фр.: Prunellier) была інгрэдыентам у вытворчасці чарніла для манускрыптаў(руск.) (бел.[83].
Згодна з Янам Кшыштафам Клюкам, дабаўленне пладоў цёрну ў бочку з сапсаваным віном эфектыўна яго паляпшае, а сыр, загорнуты ў кару цёрну, мае больш працяглы тэрмін ужывання[85].
Вязкі цёрну з’яўляюцца асноўным матэрыялам для будавання градзірань, імі запаўняюць драўляную канструкцыю, у якой з расолу(польск.) (бел. ўтвараецца аэразоль[86].
З цёрну атрымліваюцца выдатныя дровы, якія гараць павольна з добрым жарам і мала дымяць[87].
У касметыцы мякаць пладоў выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі звязальных масак для твару[31].
Кара і драўніна цёрну ўтрымліваюць таніны (да 8 %)[31] і выкарыстоўваюцца для дубленняскур. Пры змешванні кары з медным купарвасам(руск.) (бел. атрымліваюць чорную фарбу і якаснае чорнае чарніла, а пры змешванні са шчолачамі — жоўтую фарбу. Лісце дае зялёную фарбу, а плады ад цёмна-шэрай да зялёнай[31]. Сок пладоў выкарыстоўваюць для маркіроўкі палатна(руск.) (бел., бо ён практычна нязмыўны[56].
У культуры і вераваннях
Керамічная талерка з выявай цёрну
У сувязі з распаўсюджанасцю, здольнасцю ўтвараць моцныя зараснікі, пышнае цвіценне і характэрныя даўкія плады цёрн лёгка пазнаць, ён адыгрывае важную ролю ў народнай культуры. З-за сваіх характарыстык рэдка меў станоўчы і спрыяльны вобраз, хоць у кельцкай міфалогіі(руск.) (бел. лічыўся святой раслінай[14].
У культуры славян кусты цёрну высаджвалі на магілах самазабойцаў, каб яны не пужалі жывых. На цярновых вогнішчах палілі вядзьмарак. Людзі верылі, што цярновым калом можна забіць стварэнняў начных жахаў(руск.) (бел., у тым ліку вампіраў[88].
У часы палявання на ведзьмаў(руск.) (бел. у Англіі цёрн лічыўся раслінай, якая выкарыстоўваецца для рытуальнага вядзьмарства, таму з яго складвалі вогнішчы, на якіх спальвалі ведзьмаў(руск.) (бел.[14]. З іншага боку, у Познані існуе легенда, згодна з якой Бог дараваў цярноўніку незлічоныя беласнежныя кветкі, каб ён мог даказаць сваю невінаватасць і зняць абвінавачванне, што з яго быў створаны цярновы вянок[82].
У балгараў да XIX стагоддзя існавала павер’е, што плады цёрну або цярновая галінка, пакладзеная ў рот пры пахаванні, абароніць зубы ад выпадзення[88].
У літаратуры і фальклоры
Квiтнее цёрн падобна кветкам слiвы, Хто зблытае — пазнае шмат бяды, Прыгожы белы цвет i сэрцу мiлы, Ды даўкiя i кволыя плады.
Польскія сяляне кажуць: «Цёрн цвіце — будзе халодна» (польск.: Tarnina kwitnie – będzie zimno), гэта звязана з тым, што час цвіцення цёрну супадае з пахаладаннем, якое часта прыходзіць у маі[64].
У геральдыцы
Цёрн на гербе нямецкай камуны Дранске(руск.) (бел.
↑ абвгдеёжзіклмнопрстуМитюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г.Тёрн // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 100-102. — 200 с. — 130 000 экз.
↑Marian Rejewski. Pochodzenie łacińskich nazw roślin polskich. — Warszawa: KiW, 1996. — ISBN 83-05-12868-7.
↑Derksen R. Etymological dictionary of the Slavic inherited lexicon. — Leiden — Boston: Brill, 2008. — P. 505.
↑ абвгдеёжзWładysław Szafer, Pawłowski B. (red.). Flora Polska. Tom VII. — Kraków: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1955. — С. 279-281.
↑ абвгдеёжзіклмнопSlavomil Hejný, Bohumil Křísa (red.). Květena České Republiky 3. — Praha: Academia, 2003. — С. 438-439. — ISBN 80-200-1090-4.
↑ абвJean-Denis Godet. Pędy i paki. — Warszawa: MULTICO Oficyna Wydawnicza, 1998. — С. 308. — ISBN 83-7073-143-0.
↑Leonidas Świejkowski. Rośliny lecznicze i przemysłowe. — Warszawa: Wydawnictwo Rynku Wewnętrznego Libra, 1990. — С. 329. — ISBN 83-85005-41-2.
↑ абOwen Johnson. Drzewa. — Multico Oficyna Wydawnicza, 2009. — С. 340. — (Przewodnik Collinsa). — ISBN 978-83-7073-643-9.
↑ абвгдеёжзJosef H. Reichholf, Günter Steinbach. Wielka encyklopedia drzewa krzewy. — Warszawa: Muza SA, 1995. — С. 124. — ISBN 83-7079-440-8.
↑ абвJean-Denis Godet. Drzewa i krzewy. — Warszawa: MULTICO Oficyna Wydawnicza, 1997. — С. 116, 204, 205. — ISBN 83-7073156-2.
↑ абвгдеёWłodzimierz Seneta, Jakub Dolatowski. Dendrologia. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1997. — С. 296-297. — ISBN 83-01-12099-1.
↑ абвMieczysław Lipiński. Pożytki pszczele. — Warszawa: Powszechne Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 2010. — С. 128. — ISBN 978-83-09-99024-6.
↑Яковлев Г. П., Челомбитько В. А. Ботаника: Учебник для вузов / Под ред. Р. В. Камелина. — СПб.: Спецлит, изд-во СПХФА, 2003. — С. 435. — 647 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-299-00237-8.
↑Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 637. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.)
↑Jacobs JH, Clark SJ, Denholm I, Goulson D, Stoate C, Osborne JL. Pollination biology of fruit-bearing hedgerow plants and the role of flower-visiting insects in fruit-set (англ.). — С. 1397-1404.
↑ абвгдеёжзWiesław Grochowski. Uboczna produkcja leśna. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1990. — ISBN 83-01-09535-0.
↑ абвгдеBugała Władysław. Drzewa i krzewy dla terenów zieleni. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1991. — С. 344. — ISBN 83-09-00013-8.
↑ абвгMichał Ziemiański. Słownik towaroznawczy artykułów żywnościowych. — Warszawa: Wydawnictwo Przemysłu Lekkiego i Spożywczego, 1957. — С. 488-489.
↑ абEliza Lamer-Zarawska, Barbara Kowal-Gierczak, Jan Niedwerok. Fitoterapia i leki roślinne. — Warszawa: Wydawnictwo Lekarskie PZWL, 2007. — С. 67. — ISBN 978-83-200-3401-1.
↑ абJan Volák, Jiří Stodola. Rośliny lecznicze. — Warszawa: Polska Oficyna Wydawnicza BGW, 1983. — С. 244. — ISBN 83-7066-389-3.
↑ абвIrena Gumowska. Kuchnia pod chmurką. — Warszawa: Wydawnictwo PTTK Kraj. — С. 50.
↑ абвгLidia Antkowiak. Rośliny lecznicze. — Poznań: Wydawnictwo Akademii Rolniczej w Poznaniu, 1998. — С. 122. — ISBN 83-7160-146-8.
↑ абвWiesław Grochowski. Jadalne owoce leśne. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1986. — ISBN 83-09-00021-9.
↑ абвHrynkiewicz-Sudnik Jerzy, Sękowski Bolesław, Wilczkiewicz Mieczysław. Rozmnażanie drzew i krzewów liściastych. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2001. — С. 350–351. — ISBN 83-01-13434-8.
↑ абвгдеvan Wyk Ben-Erik, Wink Michael. Rośliny lecznicze świata. — Wrocław: MedPharm Polska, 2008. — ISBN 83-60466-51-3.
↑ абJakub Mowszowicz. Przewodnik do oznaczania krajowych roślin trujących i szkodliwych. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1982. — С. 225. — ISBN 83-09-00660-8.
↑Safety Officer in Physical Chemistry at Oxford University. Safety data for hydrogen cyanide(нявызн.)(недаступная спасылка). The Physical and Theoretical Chemistry Laboratory, Oxford University (17 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2002. Праверана 10 сакавіка 2017.
↑Maria Hanneberg, Elżbieta Skrzydlewska. Zatrucia roślinami wyższymi i grzybami. — Warszawa: Państwowy Zakład Wydawnictw Lekarskich, 1984. — С. 119. — ISBN 83-200-0419-5.
↑ абJules Janick, Robert E. Paull. The encyclopedia of fruit & nuts. — Oxfordshire: CABI. — С. 698.
↑Mohanty A, Martín JP, Aguinagalde I. Population genetic analysis of European Prunus spinosa (Rosaceae) using chloroplast DNA markers (англ.). — 2002. — Т. 89 (8). — С. 1223-1228.
↑Gerd Krüssmann. Manual of Cultivated Broad-Leaved Trees and Shrubs: Pru-Z. — Portland, Oregon: Timber Press in cooperation with the American Horticultural Society, 1986. — ISBN 9780881920062.
↑ абвAniela Kozłowska. Pochodzenie drzew owocowych. — Warszawa: Państwowe Zakłady Wydawnictw Szkolnych, 1951. — С. 44-45.
↑ абвгKorous Khoshbakht. Agrobiodiversity of plant genetic resources in Savadkouh/Iran with emphasis on plant uses and socioeconomic aspects. — Kassel: kassel university press, 2006. — С. 34.
↑ абвBożena Bełdowska, Joanna Guzewska. Rośliny lecznicze – opis, zbiór, zastosowanie. — Warszawa: Instytut Wydawniczy Związków Zawodowych, 1987. — С. 193-194. — ISBN 83-202-0489-5.
↑ абIzabella Kiljańska, Hanna Mojkowska. Zielnik polski. — Warszawa: Wydawnictwo Interpress, 1988. — С. 343-345. — ISBN 83-223-2319-0.
↑ абвгJadwiga Kwaśniewska, Krystyna Mikołajczyk. Wszyscy zbieramy zioła. — Warszawa: Herbapol. Wydawnictwa Akcydensowe, 1983. — С. 122.
↑Krystyna Bonenberg. Rośliny użyteczne człowiekowi. — Warszawa: Instytut Wydawniczy Związków Zawodowych, 1988. — С. 141. — ISBN 83-202-451-8.
↑ абвMazerant Anna. Mała księga ziół. — Warszawa: Inst. Wyd. Zw. Zawodowych, 1990. — ISBN 83-202-0810-6.
↑ абвRines, George Edwin, ed. (1920). «Sloe». Encyclopedia Americana.
↑ абBeach, Chandler B., ed. (1914). «Sloe». The New Student’s Reference Work. Chicago: F. E. Compton and Co.
↑ абвŁukasz Łuczaj. Dzikie rośliny jadalne Polski. — Krosno: Chemigrafia, 2004. — С. 220. — ISBN 83-904633-6-9.
↑Gilman, D. C.; Thurston, H. T.; Colby, F. M., eds. (1905). «Sloe». New International Encyclopedia (1st ed.). New York: Dodd, Mead.
↑ абJindřich Krejča, Jan Macků. Atlas roślin leczniczych. — Warszawa: Zakł. Nar. im. Ossolińskich, 1989. — ISBN 83-04-03281-3.
↑Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Ураджай, 1975. — С. 100. — 200 с.
↑Алексєєнко Ф. М.; Бабич І. А.; Дмитренко Л. І.; Мегедь О. Г.; Нестероводський В. А.; Савченко Я. М. (1966). У Кузьміна М. Ф.; Радько М. К. Виробнича енциклопедія бджільництва. Київ «Урожай». с. 441.
↑Michiel F. WallisDeVries, Jan Pieter Bakker, S. E. van Wieren. Grazing and conservation management. — Dordrecht: Kluwer Academic Publishers, 1998. — С. 113. — (Conservation Biology Series). — ISBN 0-412-47520-0.
↑Krzysztof Kluk. Dykcyyonarz roślinny. T. II. — Warszawa, 1808. — С. 240.
↑Waldemar Affelt. Wooden masterwork of saline in Ciechocinek, Poland(англ.)(недаступная спасылка). Proceedings of the First International Congress on Construction History, Madrid, 20th-24th January 2003, ed. S. Huerta, Madrid: I. Juan de Herrera, SEdHC, ETSAM, A. E. Benvenuto, COAM, F. Dragados (17 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2011. Праверана 7 ліпеня 2011.
↑The Scout Association 1999. The Burning Properties of Wood, London, U.K. [1]Архівавана 23 снежня 2012.
↑ абMaria Ziółkowska. Gawędy o drzewach. — Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1983. — С. 257. — ISBN 83-205-3485-2.
Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 637. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.757. Prunus spinosa L. (incl. P. stepposa Kotov.) — Слива колючая, или Тёрн // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 393. — ISBN 9-87317-128-9.
Воробьев Б.. Слива знакомая и незнакомая(нявызн.)(недаступная спасылка). Информационный садовый центр. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2013. Праверана 18 кастрычніка 2013.