Тані́ны[1] — група фенольных злучэнняў расліннага паходжання, якія змяшчаюць вялікую колькасць гідраксільных груп. Паводле хімічнай будовы — складаныя эфіры фенолкарбонавых кіслот (напрыклад, галавай) з многаатамнымі спіртамі (напрыклад, глюкозай), кандэнсаваныя фенолы і інш.
Прысутнічаюць у кары, драўніне, лісцях і/або пладах многіх відаў раслін (напрыклад, у кары дуба да 20 % танінаў, вярбы да 13 % танінаў). Таніны атрымліваюць таксама з лісця скумпіі[2]. Маюць вяжучыя ўласцівасці. Асаджваюць бялкі з раствораў. Прыгнятаюць рост многіх патагенных для раслін мікраарганізмаў, ахоўваюць расліны ад паядання жывёламі. Выкарыстоўваюцца пры дубленні скур, у медыцыне.
Танни́ны // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 267. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)