Noctua comes — начны матылёк з сямейства совак.
Апісанне
Размах крылаў 35-50 мм[1].
Арэал і месцапражыванне
Арэал віду распасціраецца на тэрыторыі Еўропы, акрамя яе поўначы, на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі, Каўказа, Закаўказзя, Малой і Пярэдняй Азіі. На Украіне распаўсюджаны ў Лесастэпе, Стэпе і Крыму, лакальна ў Карпатах.
Быў інтрадукаваны ў Брытанскай Калумбіі ў 1982 годзе.
Сустракаецца на лугах, па ўзлесках лясоў, у стэпе, бэльках, парках і садах[1].
Час лёту
Перыяд лёту матылькоў ў чэрвені і пасля дыяпаузы са жніўня па кастрычнік. За год развіваецца адно пакаленне[1].
Вусені
Кармавыя расліны вусеняў: шчаўе, першацвет, фіялкі, салата, аўсяніца, трыпутнік і многія іншыя[1].
Зноскі