Цягаўзброенасць
Цягаўзброенасць[1] (рус. тяговооружённость, англ. thrust-to-weight ratio, скар. T/W або TWR) — адносіны цягі сілавой устаноўкі лятальнага апарата (ЛА) да яго вагі; адзін з найважнейшых параметраў, якія вызначаюць лётна-тэхнічныя характарыстыкі ЛА. Ад цягаўзброенасці залежаць хуткасць ЛА, час набору вышыні (скораўздымнасць[1]) і разгону да зададзенай хуткасці, максімальная вышыня палёту, даўжыня разбегу, а таксама яго манеўраныя характарыстыкі. Важнай характарыстыкай самалёта з’яўляецца стартавая цягаўзброенасць — адносіны ўзлётнай цягі да яго ўзлётнай вагі.
Для транспартных сродкаў, якія не з’яўляюцца лятальнымі апаратамі і не выкарыстоўваюць рэактыўныя рухавікі, карэктней ужываць тэрмін энергаўзброенасць.
Цягаўзброенасць можа быць вельмі рознай для лятальных апаратаў розных сістэм. У планёра, напрыклад, гэтая велічыня строга раўняецца нулю, што аднак не перашкаджае пілоту планёра выконваць палёты працягласцю ў суткі і на адлегласць у тысячы кіламетраў. У той жа час цягаўзброенасць палубнага знішчальніка з вертыкальным узлётам паводле азначэння перавышае адзінку.
Для рэактыўных рухавікоў цягаўзброенасць з'яўляецца безразмернай велічынёй (адносіны ньютан цягі да ньютана вагі). Поршневыя рухавікі звычайна характарызуюцца іх энергаўзброенасцю (Вт/кг).
Прыклад
Расійскі ракетны рухавік РД-180, які выкарыстоўваецца ў амерыканскіх ракетах «Атлас V», развівае на ўзроўні зямлі цягу 3820 кН і мае сухую масу 5307 кг. Выкарыстоўваючы паскарэнне свабоднага падзення ля паверхні Зямлі, можна разлічыць адносіны сілы цягі T да вагі W ля паверхні зямлі (цягаўзброенасць) гэтага рухавіка (1Н = 1кг × 9,807 м/с²)
Варта памятаць, што рухавік не можа працаваць без корпуса, бакаў з гаручым і г.д. У гэтым прыкладзе вылічана цягаўзброенасць рухавіка, якая выкарыстоўваецца ў якасці параўнальных даных для розных рухавікоў пры стэндавых выпрабаваннях. Цягаўзброенасць лятальных апаратаў вылічваецца па іх сярэдняй вазе.
Цягаўзброенасць некаторых самалётаў
Краіна
|
Першы палёт
|
Самалёт
|
Цягаўзброенасць
|
Тып
|
|
1989
|
B-2
|
0,205
|
Малазаўважны стратэгічны бамбардзіроўшчыкк
|
|
1968
|
C-5
|
0,22
|
Цяжкі ваенна-транспартны самалёт
|
|
1952
|
Ту-16
|
0,24
|
Далёкі бамбардзіроўшчык
|
|
1976
|
Іл-86
|
0,242
|
Шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт
|
|
1959
|
L-29
|
0,25
|
Вучэбна-трэніровачны самалёт
|
|
1952
|
Handley Page Victor
|
0,27
|
Стратэгічны бамбардзіроўшчык
|
|
1991
|
C-17
|
0,277
|
Цяжкі ваенна-транспартны самалёт
|
|
1942
|
Me 262
|
0,28З
|
Знішчальнік
|
|
1966
|
Як-40
|
0,30
|
Грамадзянскі пасажырскі самалёт
|
|
1963
|
Ту-134
|
0,30
|
Грамадзянскі пасажырскі самалёт
|
|
1948
|
Іл-28
|
0,31
|
Франтавы бамбардзіроўшчык
|
|
1967
|
Boeing 737—400
|
0,31
|
Грамадзянскі пасажырскі самалёт
|
|
1964
|
XB-70A Valkyrie
|
0,314
|
Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык
|
|
1954
|
B-66
|
0,35
|
Франтавы бамбардзіроўшчык
|
|
1968
|
Ту-154
|
0,35-0,36
|
Грамадзянскі пасажырскі самалёт
|
|
2010
|
Sukhoi Superjet 100
|
0,36
|
Грамадзянскі пасажырскі самалёт
|
|
1972
|
A-10
|
0,36
|
Штурмавік
|
|
1981
|
Ту-160
|
0,37
|
Звышгукавы стратэгічны
бамбардзіроўшчык
|
|
1974
|
B-1B
|
0,37
|
Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык
|
|
1969
|
Concorde
|
0,373
|
Звышгукавы грамадзянскі пасажырскі самалёт
|
|
1947
|
F-86
|
0,38З
|
Знішчальнік
|
|
1964
|
SR-71
|
0,382
|
Звышгукавы выведнік
|
|
1958
|
Ту-22
|
0,38
|
Франтавы бамбардзіроўшчык
|
|
1975
|
Як-42
|
0,39
|
Грамадзянскі пасажырскі самалёт
|
|
1969
|
Ту-22М
|
0,40
|
Далёкі бамбардзіроўшчык
|
|
1981
|
F-117
|
0,40
|
Малазаўважны тактычны бамбардзіроўшчык
|
|
1964
|
МиГ-25П
|
0,41
|
Знішчальнік-перахватчык
|
|
1982
|
Ан-124
|
0,41
|
Цяжкі ваенна-транспартны самалёт
|
|
1943
|
Gloster Meteor
|
0,45
|
Знішчальнік
|
|
1959
|
Dassault Mirage IV
|
0,46
|
Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык
|
|
1975
|
Су-25ТМ
|
0,51
|
Штурмавік
|
|
1952
|
B-52
|
0,51
|
Стратэгічны бамбардзіроўшчык
|
|
1947
|
МіГ-15біс
|
0,54
|
Франтавы знішчальнік
|
|
1974
|
Panavia Tornado
|
0,55
|
Знішчальнік-бамбардзіроўшчык
|
|
1953
|
F-100
|
0,55
|
Знішчальнік
|
|
1951
|
Hawker Hunter
|
0,56
|
Знішчальнік
|
|
1967
|
Су-24
|
0,60
|
Франтавы бамбардзіроўшчык
|
|
1968
|
SEPECAT Jaguar
|
0,60
|
Знішчальнік-бамбардзіроўшчык
|
|
1964
|
F-111
|
0,61
|
Тактычны бамбардзіроўшчык
|
|
1957
|
English Electric Lightning
|
0,63
|
Знішчальнік-перахопнік
|
|
1969
|
Су-17М4
|
0,68
|
Знішчальнік-бамбардзіроўшчык
|
|
1955
|
Су-7БКЛ
|
0,71
|
Знішчальнік-бамбардзіроўшчык
|
|
1956
|
F-106
|
0,71
|
Знішчальнік-перахватчык
|
|
1990
|
Су-34
|
0,71
|
Франтавы бамбардзіроўшчык
|
|
1951
|
Gloster Javelin
|
0,78
|
Знішчальнік-перахватчык
|
|
1956
|
МіГ-21біс
|
0,84
|
Франтавы знішчальнік
|
|
1975
|
МіГ-31
|
0,85
|
Знішчальнік-перахватчык
|
|
1953
|
МіГ-19С
|
0,86
|
Франтавы знішчальнік
|
|
961
|
F-4
|
0,86
|
Шматмэтавы знішчальнік
|
|
1984
|
МіГ-23МЛД
|
0,88
|
Франтавы знішчальнік
|
|
2006
|
F-35A
|
0,89
|
Шматмэтавы знішчальнік
|
|
1970
|
F-14
|
0,91
|
Знішчальнік-перахватчык
|
|
1978
|
Mirage 2000C
|
0,91
|
Шматмэтавы знішчальнік
|
|
1956
|
B-58
|
0,919
|
Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык
|
|
1988
|
JAS 39 Gripen
|
0,94
|
Шматмэтавы знішчальнік
|
|
1978
|
F/A-18
|
0,95
|
Шматмэтавы знішчальнік
|
|
1986
|
Dassault Rafale
|
1,02
|
Шматмэтавы знішчальнік
|
|
1974
|
F-16 Fighting Falcon
|
1,02
|
Знішчальнік
|
|
1972
|
F-15
|
1,04
|
Шматмэтавы знішчальнік
|
|
1977
|
Су-27
|
1,09
|
Шматмэтавы знішчальнік
|
|
1990
|
F-22 Raptor
|
1,09
|
Знішчальнік
|
|
1967
|
Hawker Siddeley Harrier
|
1,1
|
Знішчальнік
|
|
1994
|
Eurofighter Typhoon
|
1,13
|
Шматмэтавы знішчальнік
|
|
1977
|
МіГ-29
|
1,13
|
Шматмэтавы знішчальнік
|
|
2008
|
Су-35С
|
1,14
|
Шматмэтавы знішчальнік
|
|
2010
|
ПАК ФА
|
1,38
|
Малазаўважны шматмэтавы знішчальнік
|
|
1987
|
Як-141
|
1,5
|
Знішчальнік-перахватчык
|
Цягаўзброенасць некаторых рухавікоў
Рухавік
|
Цягаўзброенасць
|
Olympus 593[2]
|
4,0[2]
|
J-58
|
5,2[3]
|
SSME
|
73,12[4]
|
РД-180
|
73,4
|
F-1
|
94,1[5]
|
Merlin 1C
|
96
|
НК-33
|
136
|
Merlin 1D
|
150[6]
|
Зноскі
|
|