Boeing 737 — самы папулярны ў свеце вузкафюзеляжны рэактыўны пасажырскі самалёт. Boeing 737 з’яўляецца самым масавым рэактыўным пасажырскім самалётам за ўсю гісторыю пасажырскага авіябудавання (на сярэдзіну 2013 года пастаўлена больш 7600 машын і каля 3000 замоў не закрыта[2]). Самалёт вырабляецца карпарацыяй Boeing з 1967 года. Boeing 737 эксплуатуецца настолькі шырока, што ў любы момант часу ў паветры знаходзіцца ў сярэднім 1200 самалётаў, і кожныя 5 секунд у свеце ўзлятае і садзіцца адзін 737.[3] Фактычна, Boeing 737 — агульная назва больш чым дзесяці тыпаў паветраных суднаў.
Катастрофы
Усяго па стане на 20 красавіка 2012 года было страчана 170 авіялайнераў[4][5], у гэтых катастрофах загінула 3835 чалавек. Лайнер 110 разоў захопліваўся тэрарыстамі і падвяргаўся іншым крымінальным дзеянням, у гэтых здарэннях загінула 575 чалавек.
Найбуйнейшай па колькасці ахвяр катастрофай Boeing 737 стала крушэнне ў Мангалоры 22 мая 2010 года самалёта індыйскай авіякампаніі, які пры пасадцы выкаціўся за межы УПП і загарэўся. На борце было 166 чалавек, 158 з іх загінулі[6].
Падобныя самалёты
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Поршневыя | |
---|
Рэактыўныя | |
---|
У распрацоўцы | |
---|
Перспектыўныя | |
---|
Адмененыя | |
---|