Фёдар Іванавіч Букштынаў (5 студзеня 1904, в. Слабада, Талачынскі раён — 28 лютага 1973) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Біяграфія
З 1931 года ў ЦК ВКП(б), СНК СССР. З ліпеня 1941 года ў народным апалчэнні, удзельнік абароны Масквы. У партызанах з чэрвеня 1942 года, у кастрычніку 1942 — сакавіку 1943 года камісар партызанскай брыгады «Чэкіст», у чэрвені 1943 — маі 1944 года сакратар Шклоўскага падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 года на савецкай і гаспадарчай рабоце[2].
Зноскі