У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Феліксава.
Вёска
Феліксава
Феліксава на карце Беларусі ±
|
|
Фе́ліксава[1] (трансліт.: Fieliksava, руск.: Феликсово) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мажэйкаўскага сельсавета.
Гісторыя
27-28 верасня 1920 года ў ваколіцах адбылася так званая бітва пад Крывавым Борам, якая была часткай Нёманскай бітвы — апошняй вялікай бітвы польска-савецкай вайны. Там палеглі жаўнеры Мінскага і Віленскага палкоў 1-й Літоўска-беларускай дывізіі Польскага Войска.
У 1942—1943 гадах жыў у вёсцы Феліксава, у сям’і свайго сябра Уладзіміра Мальца жыў польскі славіст Земавіт Фядэцкі, які запісаў мясцовыя песні. Народныя песні былі выдадзены ім у зборніку «Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі… czyli co spiewano w Fieliksowie», што выйшаў 1992 годзе.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|