Малое Мажэйкава ўпершыню згадваецца ў 1511 г. у прывілеі вялікага князя літоўскагаЖыгімонта I Старога аб падараванні вёскі Шымкі Мацкавічу. Далей належала Яну Шымкавічу (сыну Ш.Мацкавіча, Палубенскім і іншым)[4]
Каля 1826 г. маёнтак Малое Мажэйкава атрымаў у спадчыну ад бацькі Рамуальд Кастравіцкі. Ён меў адзіную дачку Казіміру (нар. 1830). Пасля смерці бацькі ў пятнаццаць год яна становіцца ўладальніцай маёмасці. У дваццаць год пабралася шлюбам з Аляксандрам Канстанцінам Брахоцкім (1819—1886). Шлюб доўжыўся нядоўга, Казіміра памерла ў 1852 годзе. У спадчыну ад жонкі муж атрымаў толькі частку Малога Мажэйкава, пра другую частку ён дамовіўся са сваякамі Казіміры, выплаціўшы ім грошы.
Да 1868 года Малое Мажэйкава належала шляхецкаму роду Ромераў. Эмілія Ромер атрымала ў спадчыну Малое Мажэйкава, пасля таго, як выйшла замуж за Рамуальда Кастравіцкага. Іх дачка Казіміра выйшла замуж за Аляксандру Брахоцкаму гербу Праўдзіц і атрымала маёнтак у пасаг. Апошнім гаспадаром сядзібы ў быў народжаны тут ў 1895 годзе Андрэй Брахоцкі — унук Аляксандра.[5] У 1931 годзе становіцца гаспадаром Малога Мажэйкава. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Лідчыны і матэрыяльна дапамагаў Віленскаму таварыству сяброў навукі.[4]
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).