У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Фашчаўка .
Аграгарадок
Фашчаўка
Касцёл Адведзінаў Найсв. Паннай Марыяй Св. Альжбеты, знішчаны ў 1960-я
Фашчаўка на карце Беларусі ±
Фа́шчаўка [ 1] (трансліт. : Faščaŭka , руск. : Фащевка ) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці . Адміністрацыйны цэнтр Фашчаўскага сельсавета . Першапачаткова вёска называлася Чарніца, а назва Фашчаўка ці Хвашчаўка пачала пераважаць у другой палове XVII ст.
Гісторыя
Упершыню згадана пад 1604 годам як вёска Чарніца над ручаём Чарніцай ў Плешчыцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі .
У 1612 годзе вёскі Чарніца (пазней Фашчаўка), Княжычка (пазней Княжыцы ), Крывель , Чамаданы (пазней Старыя Чамаданы ) і Чална (пазней Саськаўка ) вылучаны з каралеўскіх уладанняў і перададзены ва ўласнасць Аршанскага калегіума езуітаў .
У 1737—1754 гадах езуіты збудавалі ў Фашчаўцы вялізны мураваны касцёл .
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Фашчаўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі .
У 1783 годзе ў Фашчаўцы вядомы вадзяны млын на рацэ Чарнічцы.
У 1960-я гады камуністычныя ўлады ўзарвалі Фашчаўскі касцёл — выдатны помнік архітэктуры барока .
Вядомыя асобы
Славутасці
Мемарыяльная калона
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Цэнтр Аграгарадкі Вёскі