У 1959 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут і працаваў у канструктарскім бюро. З 1966 г. у атрадзе касманаўтаў. 12—17 кастрычніка 1969 года здзейсніў палёт у космас на караблі-спадарожніку «Саюз-7» ў якасці бортінжынера (сумесна з А. В. Філіпчанка і В. В. Гарбатка). Экіпаж карабля «Саюз-7» выканаў сутачны групавы палёт з касмічным караблём «Саюз-6» і 3-сутачны групавы палёт з касмічнымі караблямі «Саюз-6» і «Саюз-8». У якасці бортінжынера ўваходзіў у склад экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11», выведзенага 6 чэрвеня 1971 г. на арбіту спадарожніка Зямлі. 7 чэрвеня 1971 г. «Саюз-11» стыкаваўся навуковай станцыяй «Салют». Сумесны палёт касмічнага комплексу — арбітальнай станцыі «Салют» і транспартнага карабля «Саюз-11» працягваўся каля 23 сутак. Пасля завяршэння праграмы палёту 30 чэрвеня 1971 пры вяртанні на Зямлю Волкаў і іншыя члены экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11» загінулі. Пахаваны ў Маскве на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны.