Уладзімір Рыгоравіч Падабед |
|
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] |
---|
з 2024 |
|
|
Нараджэнне |
11 лютага 1975(1975-02-11) (49 гадоў)
|
Партыя |
|
Член у |
|
Адукацыя |
|
Месца працы |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Падабед.
Уладзімір Рыгоравіч Падабед (нар. 11 лютага 1975, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
Нарадзіўся 11 лютага 1975 года ў г. Чэрыкаве Магілёўскай вобласці[1].
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»; установу адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» па спецыяльнасці «Сацыяльнае партнёрства і права»[1].
Працаваў энергетыкам, намеснікам энергамеханічнай службы рамонтна-механічнага завода, начальнікам аддзела аховы працы, прамысловай бяспекі і тэхнічнага нагляду, намеснікам галоўнага інжынера па прамысловай бяспецы, ахове працы і навакольнага асяроддзя, старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно»[1].
Член Камуністычнай партыі Беларусі, член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай-Прамысловай акругі № 87. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1].
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога савета Белхімпрафсаюза, ганаровым знакам «За заслугі перад прафсаюзам»[1].
Сям’я
Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі