Пачаў кар’еру ў магілёўскім «Савіце», пасля перабраўся ў «Нафтан». З 2010 года выступаў за мазырскую «Славію». З’яўляўся асноўным іграком мазырскага клуба, за тры гады (2010—2012) выхадзіў на поле ва ўсіх яго 90 матчах, у сезоне 2013 прапусціў усяго два матчы.
Пасля вылету «Славіі» з Вышэйшай лігі ў студзені 2014 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну». У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2015 ж страціў месца ў асноўным складзе, толькі шэсць разоў з’явіўшыся на полі ў чэмпіянаце.
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпро»[3], якому па выніках сезону 2016 дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2017 года, пакінуўшы «Дняпро», праходзіў прагляд у «Слуцку» і «Белшыне», але беспаспяхова, і ў выніку сезон 2017 правёў у «Оршы».
У пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Горкі».