Уладзімір Лукіч Верхавец |
Нараджэнне |
23 мая 1931(1931-05-23)
|
Смерць |
2 чэрвеня 2003(2003-06-02) (72 гады) |
Партыя |
|
Адукацыя |
|
Узнагароды |
|
Уладзімір Лукіч Верхавец (23 мая 1931, в. Літвінкі, Кобрынскі раён — 2 чэрвеня 2003[1]) — дзяржаўны дзеяч БССР[2].
Біяграфія
Скончыў Брэсцкі настаўніцкі інстытут імя А. С. Пушкіна (1953), ВПШ пры ЦК КПСС (1970). З 1953 года на камсамольскай працы ў Брэсцкай вобласці. З 1962 года 2-і сакратар Столінскага РК КПБ, з 1963 сакратар парткама вытворчага кіравання, 1-ы сакратар РК КПБ у Драгічыне. З 1970 года 1-ы сакратар Кобрынскага РК КПБ, сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з 1980 старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі[2].
З 1993 года правацаў метадыстам Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.
Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980—1990)[2].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі «Знак пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі[3].
Зноскі
Спасылкі