У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Фок.
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Фок (22 снежня 1898, Пецярбург — 27 снежня 1974) — савецкі фізік. Акадэмік АН СССР (1939, член-карэспандэнт 1932). Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Біяграфія
Скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1922). У 1919—1923 і 1928—1941 у Дзяржаўным аптычным інстытуце, у 1924—1936 у Ленінградскім фізіка-тэхнічным інстытуце, у 1934—1941 і 1944—1953 у Фізічным інстытуце АН СССР.
Навуковы ўклад
Навуковыя працы па квантавай механіцы, квантавай электрадынаміцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, распаўсюджанні электрамагнітных хваль, філасофскіх пытаннях фізікі.
Прапанаваў рэлятывісцкае хвалевае ўраўненне (ураўненне Клейна—Фока[ru]), метад прыбліжанага апісання ўзаемадзеяння ў многаэлектронных сістэмах (метад Хартры—Фока[ru]). Распрацаваў метад другаснага квантавання для сістэм з пераменнай колькасцю часціц.
Узнагароды
Творы
- Теория пространства, времени и тяготения. 2 изд. М., 1961.
- Квантовая физика и философские проблемы. М., 1970.
- Начала квантовой механики. 2 изд. М., 1976.
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|