Тульскі (адыг.: Еджэркъоежъ, руск.: Ту́льский) — пасёлак (у 1963—2011 — пасёлак гарадскога тыпу) у Майкопскім раёне Рэспублікі Адыгея Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Майкопскага муніцыпальнага раёна і Тульскага сельскага паселішча.
Размешчаны за 7 кіламетраў на поўдзень ад Майкопа, большай часткай на правым беразе ракі Белай.
Чыгуначная станцыя Тульская на лініі Беларэчанская — Хаджох Паўночна-Каўказскай чыгункі.
Зноскі