Тахтамукай (адыг.: Тэхъутэмыкъуай, руск.: Тахтамукай) — аул, адміністрацыйны цэнтр Тахтамукайскага сельскага паселішча і Тахтамукайскага раёнаРэспублікі АдыгеяРасіі. Размешчаны на беразе Акцябрскага вадасховішча на рацэ Супс, за 90 км на паўночны захад ад Майкопа, за 7 км на поўдзень ад Краснадара.
У 1860—1870 гады называўся Энемскім (Энем-Тахтамукай). Перайменаваны 13 лютага 1936 года ў паселішча Хакуратэ ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча Шахан-Гірэя Хакуратэ. 26 кастрычніка 1938 года перайменаваны ў Тахтамукай. 5 жніўня 1957 года перайменаваны ў Акцябрскі. У пачатку 1990-х гадоў перайменаваны ў Тахтамукай.